Мероприятите к юбилею Федора Полочанина организовали в Докшицах

IMG_1057У канцы жніўня наш зямляк, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Фёдар Палачанін адзначыў 65-гадовы юбілей. З гэтай нагоды калектыў цэнтральнай бібліятэчнай сістэмы раёна падрыхтаваў святочную імпрэзу.

Фёдар Палачанін – педагог, драматург, публіцыст. Ён шчыры апантаны прыхільнік роднай мовы. З-пад пяра аўтара выйшла ў свет 17 кніг. Апошнім часам пісьменнік шмат увагі ў сваёй творчасці надае тэме духоўнасці ў жыцці чалавека. Рыхтуецца да перавыдання яго кніга “Школьнікам аб праваслаўнай веры” з дапаўненнямі. Ёсць і іншыя задумкі, якія пакуль агучваць не будзем, а пажадаем аўтару плёнай працы.
Акрамя педагагічнай і літаратурнай дзейнасці, Фёдара Антонавіча вылучае асаблівы тонкі гумар і артыстызм. Ён сярод нямногіх мае званне артыста Докшыцкага народнага тэатра. Рэжысёр тэатра Ганна Яцкоўская і артыстка тэатра Тамара Альшэўская завіталі павіншаваць калегу і згадалі пра незабыўныя моманты доўгіх рэпетыцый і адказных прэм’ер.
Алена Сарокіна, загадчыца аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН, таксама адрасавала юбіляру самыя шчырыя словы падзякі за тое, што ён не прамінае ўвагай мерапрыемствы аддзялення, клуба “Кацюша” і заўсёды з’яўляецца жаданым госцем.
Ад імя літаратурнага аб’яднання “Крыніцы” рэдакцыі райгазеты аўтар гэтых радкоў падзячыла Фёдару Антонавічу за тое, што ён не прамінае запрашэнняў паўдзельнічаць у пасяджэннях клуба і шчыра дзеліцца вопытам па напісанні і друкаванні кніг, дае карысныя парады.
Падчас імрэзы вершы-прысвячэнні юбіляру чыталі бібліятэкары дзіцячай, Парплішчанскай і Таргуноўскай бібліятэк Марына Дваяжонава, Святлана Атрахімовіч і Наталля Каралевіч. Як заўсёды, філіграннай была ігра акардэаніста Аляксандра Букатага. Лірычна спявала Валянціна Лабынька.
Напрыканцы расчулены Фёдар Антонавіч падзякаваў арганізатарам і ўсім, хто завітаў на мерапрыемства, за ўвагу да яго як да аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *