Жыллё – пад ахову

двНягледзячы на значныя санкцыі заканадаўства, крымінальны свет не адмаўляецца ад намеру патрапіць у чужое жыллё. Здабычай злачынцаў становіцца маёмасць, часта нажытая на працягу ўсяго жыцця людзей. Але і ўласнікі часам бяспечна ставяцца да сваёй маёмасці. Крадзяжы не ўзнікаюць ніадкуль. Злачынца ведае, дзе і што ён крадзе і ці апраўдана рызыка. Інфармацыю пра тое, ці варта “браць кватэру”, злачынца атрымлівае як ад трэціх асоб, так і ад непасрэдна ўласніка. Выпадковых крадзяжоў значна менш. У сувязі з гэтым райаддзел Дэпартамента аховы дае некалькі рэкамендацый па захаванні бяспекі жылля.

Стандартныя дзверы і замкі – гэта не перашкода нават для нявопытнага злачынцы. Не забывайцеся зачыняць вокны падвалаў і гаражоў, сумежных з домам. Падумайце пра ўстаноўку аўтаматычных уключальнікаў святла, так званых імітатарах прысутнасці. Ад’язджаючы надоўга, папрасіце суседзяў, якім давяраеце, прыглядзець за домам. Пакіньце ім ключы, каб у выпадку аварыйнай сітуацыі ім не давялося ламаць дзверы.

Завядзіце ў звычку, калі выходзіце з кватэры, замыкайце не толькі дзверы, зачыняйце вокны, балкон.
Нагадайце дзецям пра тое, што нельга расказваць незнаёмым людзям пра тое, хто знаходзіцца дома, дзе могуць знаходзіцца ключы ад кватэры.
Абсталюйце сваё жыллё рознымі даступнымі тэхнічнымі прыстасаваннямі, напрыклад браніраванымі
дзвярамі, дамафонам, вартавой сігналізацыяй.
Калі ў момант вяртання дадому пачуеце, што ёсць нехта чужы, не спрабуйце затрымаць яго самастойна. Вы павінны прыцягнуць увагу навакольных, выклікаць міліцыю і запомніць прыкметы злачынцы.
Не захоўвайце каштоўнасці дома, карыстайцеся паслугамі банка. Ніколі не пускайце ў дом чужога чалавека, пакуль не даведаецеся, хто гэта. Не хваліцеся сваім дабрабытам у прысутнасці малазнаёмых людзей. Навучыце сваё дзіця з асцярожнасцю ставіцца да чужых людзей, не давяраць ім, папярэдзьце пра тое, што яны могуць мець злачынны намер.

Аднак самым надзейным спосабам захаваць сваю маёмасць з’яўляецца пастаноўка жылля (гаража) на вартавую сігналізацыю. Для гэтага ўладальніку кватэры неабходна звярнуцца ў раённы аддзел Дэпартамента аховы па адрасе: г. Докшыцы, вул. Ленінская, 20 і падаць заяву. Тэлефоны для сувязі: 5-10-74, 5-08-82.

П. Бахановіч,
старшы інспектар-інжынер ГА і СА райаддзела
Дэпартамента аховы.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *