Четвероклассник СШ №1 г. Докшицы увлекается пением

IMG_6517Самае вялікае захапленне чацвёртакласніка СШ № 1 г. Докшыцы Андрэя Шаклюцкага – спевы. Нават па дарозе ў школу ён заўсёды напявае якую-небудзь вясёлую мелодыю. Так што радкі песні “Проснись и пой!” – гэта якраз пра яго. Яшчэ ў першым класе яго здольнасці прыкмеціла настаўніца музыкі і кіраўнік узорнай вакальнай студыі “Тоніка” Таццяна Суднік. Вось ужо чацвёрты год ён, як саліст “Тонікі”, абавязковы ўдзельнік канцэртных праграм, нават за межамі раёна. Разам з матуляй Андрэй спявае ў касцёле Святой Тройцы, да таго ж з’яўляецца міністрантам. “Адкрыты, чулы, уважлівы, добры, сапраўдны сябар і джэнтльмен,” – так ахарактарызавалі хлопчыка яго аднакласнікі.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *