Концерт в рамках Недели профсоюзной культуры прошёл в Докшицах

IMG_5040

Узнагароду атрымлівае Марына Лернатовіч.

Святочны канцэрт у межах Тыдня прафсаюзнай культуры, які праходзіў пад дэвізам “Народныя таленты табе, Беларусь!”, адбыўся ў ККЗ “Іскра” райцэнтра ў аўторак.

Адкрывалі вечар творчыя і вельмі энергічныя прадстаўнікі старэйшага пакалення – хор ветэранаў працы “Залатыя гады”, якія ў гэты вечар яшчэ неаднаразова чулі ўдзячныя апладысменты.
Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі ў межах Года культуры і дзеля развіцця і замацавання сацыяльнага партнёрства паміж органамі выканаўчай улады, наймальнікамі і прафсаюзамі ініцыявала правядзенне творчай акцыі “Мы – разам!”

Яркія, творчыя, актыўныя прадстаўнікі розных калектываў раёна дзяліліся ў гэты вечар сваім талентам з глядацкай залай.Музычныя нумары межавалі прыемныя моманты ўшанавання прафсаюзнага актыву. Граматай абласнога аб’яднання прафсаюзаў на свяце была ўзнагароджана Алена Галоўчыц, старшыня пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі даччынага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «ПМК-52».

За актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні мерапрыемстваў у межах Года культуры Граматы раённага аб’яднання прафсаюзаў былі ўручаны творчым калектывам аддзялення дзённага знаходжання грамадзян пажылога ўзросту ТЦСАН (вакальная група “Спявай, душа!” і танцавальны), настаўніку Тумілавіцкай сярэдняй школы Генадзю Кулаку, старшыні прафсаюзнай суполкі Цэнтра дзяцей і моладзі Але Герко, настаўніку Крулеўшчынскай сярэдняй школы Ігару Абуховічу, кіраўніку народнай экстраднай студыі “Калейдаскоп” ГЦК Андрэю Чабану, старшыні прафсаюзнай суполкі Крулеўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў Марыне Лернатовіч, трыа “Вясна” (кіраўнік Алеся Палякова).

IMG_5068

Спявае ўдзельніца раённага этапу конкурсу «Новыя імёны Беларусі»Святлана Васюковіч.

На свяце таксама былі адзначаны пераможцы і прызёры раённага конкурсу на лепшы стэнд прафсаюзнай суполкі, які сёлета праводзіўся ўпершыню.

– Тыдзень прафсаюзнай культуры завяршаецца, але гэта не апошняя ініцыятыва ФПБ. Напрыклад, напярэдадні Каляд і Новага года стартуе традыцыйная дабрачынная акцыя “Прафсаюзы – дзецям”, да якой актыўна далучацца нашы актывісты з усіх пярвічак, каб ніводнае дзіця на свята не засталося без падарунка. Будзе і шмат новых цікавых праектаў, конкурсаў, – адзначыла Ядвіга Шульгат.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *