Турнир по прыжкам состоялся в Докшицкой ДЮСШ (+фото)

IMG_3207 IMG_3267У Докшыцкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе адбыўся турнір па скачках, прысвечаны памяці Героя Савецкага Саюза І.С. Палявога. Адкрыццё спартыўнага мерапрыемства было даручана члену нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы 2007 года, майстру спорту па лёгкай атлетыцы ў скачках увышыню, трэнеру ДзЮСШ Аляксандру Радзько.

У праграму турніру ўваходзілі скачкі ўвышыню з разбегу, скачкі ўдаўжыню з разбегу і трайны скачок з разбегу. Выхаванцы ДзЮСШ спаборнічалі ў сваіх узроставых катэгорыях і маглі паўдзельнічаць толькі ў двух відах праграмы. Падчас размінкі юныя спартсмены разагравалі свае мышцы спецыяльнымі практыкаваннямі і індывідуальна выбіралі адлегласць для разбегу. Першымі на старце былі самыя маленькія ўдзельнікі мерапрыемства.
У скачках увышыню з разбегу сярод юных атлетаў 2006 г. н. і маладзей 1-я месцы заваявалі вучні СШ № 1 г. Докшыцы Кацярына Аліноўская (115 см) і Арцём Плыгаўка (110 см) (трэнер А.І. Аліноўская). Ва ўзроставай катэгорыі 2004 – 2005 г.н. лепшыя вынікі прадэманстравалі выхаванка Г.Д. Зямчонка, вучаніца Бягомльскай СШ Дар’я Свірко (135 см) і выхаванец А.Д. Русалоўскай, вучань Крулеўшчынскай СШ Вадзім Стралкоўскі (130 см). Першыя месцы сярод юных спартсменаў 2002 – 2003 г.н. заваявалі вучаніца Тумілавіцкай СШ Вераніка Хілько (125 см, трэнер А.І. Аліноўская) і вучань Сітцаўскай СШ Уладзіслаў Альхімёнак (140 см, трэнер І.Г. Чэрнянін). Ва ўзроставай катэгорыі 2000 – 2001 г.н. пераможцамі сталі вучаніца Сітцаўскай СШ Крысціна Ганчарова (150 см, трэнер І.Г. Чэрнянін) і вучань СШ № 1 г. Докшыцы Раман Гмырак (155 см, трэнер В.М. Сенчык).

У скачках удаўжыню з разбегу сярод самых юных удзельнікаў (2006 г. н. і маладзей) лепшыя вынікі прадэманстравалі вучаніца Крулеўшчынскай СШ Карына Андрэйчык (3 м 15 см, трэнер А.Д. Русалоўская) і вучань Сітцаўскай СШ Уладзіслаў Смалякоў (3 м 31 см, трэнер І.Г. Чэрнянін). Першыя месцы сярод юных спартсменаў 2004 – 2005 г.н. заваявалі вучні СШ № 1 г. Докшыцы Васіліса Кавалеўская (4 м 18 см) і Мікіта Власаў (3 м 90 см) – трэнер А.І Аліноўская. Ва ўзроставай катэгорыі 2002 – 2003 г.н. перамаглі вучаніца СШ № 1 г. Докшыцы Яна Ганус (3 м 96 см, трэнер В.М. Сенчык) і вучань Парплішчанскай СШ Іван Жызнеўскі (5 м 06 см, трэнер Т.М. Адзінцова). З вынікам у 4 м 30 см ва ўзроставай катэгорыі 2000 – 2001 г.н. перамагла выхаванка Г.Д. Зямчонка Марыя Глазко (Бягомльская СШ), з вынікам у 5 м 87 см – выхаванец В.М. Сенчыка Данііл Жук (СШ № 1 г. Докшыцы).
У трайных скачках з разбегу ва ўзроставай катэгорыі 2004 – 2005 г.н. пераможцамі сталі выхаванцы А.І. Аліноўскай Васіліса Кавалеўская (8 м 44 см) і Мікіта Власаў (7 м 56 см). Сярод юных спартсменаў 2002 – 2003 г.н. і 2000 – 2001 г.н. перамаглі выхаванцы В.М. Сенчыка: Ілья Варанковіч (10 м 02 см) і Данііл Жук (11 м 80 см).

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

[nggallery id=140]

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *