В Докшицкой школе искусств состоялась встреча с аккордеонистом-виртуозом Игорем Квашевичем

Майстар-клас з вучнем ДШМ Вадзімам Вязнікавым.

Майстар-клас з вучнем ДШМ Вадзімам Вязнікавым.

У Докшыцкай ДШМ падчас канікулаў адбылося цікавае і карыснае для павышэння прафесійнага майстэрства музыкантаў мерапрыемства. Дзеці і настаўнікі сустракаліся з лаўрэатам міжнародных конкурсаў, стыпендыятам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі акардэаністам-віртуозам Ігарам Квашэвічам.

Маэстра паказаў вучням майстар-клас, навучыў навыкам валодання інструментам.

Завяршылася сустрэча жыхароў раёна з мэтрам цудоўным канцэртам у ККЗ «Іскра», у якім Ігар Квашэвіч быў не толькі музыкантам-выканаўцам, але і спеваком.

Тамара
АЛЬШЭЎСКАЯ.
Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *