Что предлагает посетителям отделение инвалидов в Докшицах

IMG_3195 IMG_2888 100_0200У 2008 годзе пры Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва пачало працаваць аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў. Пад яго патрэбы быў выдзелены і адрамантаваны асобны будынак па вуліцы Палявога ў Докшыцах. Сёння аддзяленне працуе як добра наладжаны механізм, мае нядрэнны вопыт адаптацыі сваіх падапечных і шчыра прымае людзей, якія, хаця і маюць праблемы са здароўем, часам на парадак духоўна і душэўна багацейшыя за тых, хто лічыць сябе звычайным чалавекам.

– Зараз пастаянна наведваюць аддзяленне 27 чалавек, – расказвае яго загадчыца Таццяна Баравікова. – З іх 9 маюць першую групу інваліднасці, 17 – другую і 1 дзіця-інвалід. Наведвальнікі не толькі з райцэнтра. Едуць у аддзяленне з Беразіно, Свіркоў, Заборцаў, Порплішча, Параф’янава, Тумілавіч. Калі ёсць патрэба і дамоўленасць, нашы супрацоўнікі могуць сустрэць наведвальніка на аўтастанцыі ці суправадзіць туды. Ніякай аплаты за наведванне з людзей не бярэцца.
У аддзяленні штодня, акрамя суботы і нядзелі, працуюць 12 гурткоў і клубаў, два з іх – выязныя. Гэта азначае, што, калі чалавек па стане здароўя не можа сам патрапіць у аддзяленне, спецыяліст наведае яго дома. Таксама ў межах выязнога гуртка “Шлях да творчасці” наведвальнікі могуць займацца лозапляценнем і керамікай у Доме рамёстваў. Клуб “Струны душы”, дзейнасць якога накіравана на развіццё эстэтычнага пачуцця і знаёмства ўдзельнікаў з паэзіяй, арганізаваны пры дапамозе валанцёраў.
Не менш запатрабаваны гурток “Гаспадынька”. Тут займаюцца гатаваннем як простай ежы, так і святочных страў. Для гэтага ўсім неабходным абуладкавана кухня, ёсць нават фітабар, дзе можна навучыцца завар­ваць карысную гарбату з лекавых раслін.
А ў гуртку “Карысныя парады” прывіваюцца навыкі догляду за сабой, сваімі рэчамі. Тут вучаць выконваць розныя пасільныя гаспадарча-бытавыя работы, каб хворы чалавек быў здольны справіцца з элементарнымі абавязкамі.

Паводле інфармацыі тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па стане на 1 лістапада ў нашым раёне налічваецца 1332 чалавекі з інваліднасцю. З іх першай групы – 224, другой – 608 і трэцяй – 500.
Вырошчваць агародніну, расаду, а таксама самастойна вырабляць сувенірную прадукцыю наведвальнікі аддзялення вучацца ў дзвюх працоўных майстэрнях.
Ёсць магчымасць прайсці адаптацыю да працоўнай дзейнасці па спецыяльнасці “вытворца рытуальных вянкоў”. Дарэчы, гэтыя вырабы па прымальным кошце можна набыць у Тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва па вуліцы Школьнай у Докшыцах.

У аддзяленні абсталявана невялікая спартыўная зала, дзе праходзяць заняткі клуба “Чэмпіён”. Ёсць таксама пакой псіхалагічнай разгрузкі. Працуе штатны псіхолаг, што дазваляе праводзіць кансультацыі і тэсціраванні для наведвальнікаў.
Многія падапечныя аддзялення з задавальненнем засвойваюць азы камп’ютарнай граматы ў клубе “Геній”. Для людзей з праблемамі са зрокам сумесна з ГА “БелТІЗ” створана спецыяльная бібліятэка.
У гуртках “Майстрыха” і “Залаты ключык” развіваюцца творчыя здольнасці асобы. Іх наведвальнікі вышываюць, вяжуць, займаюцца бісерапляценнем, аплікацыяй, паперапластыкай, лепкай. У перапынках паміж заняткамі арганізоўваюцца фізкультхвілінкі. Дарэчы, аўтарскія работы можна ўбачыць на выставах, якія ладзяцца ў раёне ў межах святкавання Дня Незалежнасці, Дня горада і інш. Яны выстаўляюцца і на абласных фестывалях.
Вельмі сяброўскія адносіны складваюцца паміж наведвальнікамі аддзяленняў для інвалідаў і грамадзян пажылога ўзросту, многія з якіх займаюцца валанцёрствам.
– Вось ужо тры гады, як аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў аказвае паслугу “Гасцініца выхаднога дня”. Скарыстацца ёй можна па суботах, з 9 да 13 гадзін. Родныя могуць прывесці чалавека з інваліднасцю да нашых спецыялістаў і заняцца сваімі справамі. Толькі пра гэта трэба дамовіцца папярэдне,– удакладняе Таццяна Баравікова і дадае: – Наша аддзяленне зацікаўлена ў тым, каб жыццё людзей з праблемамі са здароўем не абмяжоўвалася сценамі ўласных пакоя і кватэры. Мы разумеем, што для іх вельмі важна мець зносіны з навакольнымі, каб адчуваць сябе паўнацэннымі. А таму хачу звярнуцца да іх блізкіх з заклікам не баяцца і не саромецца, а ісці на супрацоўніцтва з аддзяленнем. Калі ўзнікаюць якія пытанні – тэлефануйце па нумары 2-55-10.

Комментарии:

How Good bid4papers.com Is the Quality?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *