Страхагента из Докшицкого района в профессию привёл случай

DSC01088+++1Ніхто не будзе аспрэчваць той факт, што страхавыя агенты — адны з самых галоўных у страхавой сістэме. Гэта яны займаюцца рэалізацыяй асноўнага прадукту – страхавых паслуг — і першымі сустракаюцца з кліентамі. Большасць людзей менавіта па іх рабоце мяркуе аб усёй страхавой службе. Уладзімір Дземідовіч з’яўляецца адным са старэйшых работнікаў прадстаўніцтва. Лічыцца прафесіяналам страхавой справы. Неаднаразова яго праца адзначалася граматамі і падзякамі.  Сёлета да прафесійнага свята ён узнагароджаны Ганаровай граматай райвыканкама. 

– Уладзімір Сяргеевіч, што галоўнае ў Вашай прафесіі?

– Работа з людзьмі. Трэба быць добрым псіхолагам, каб падабраць патрэбны ключык да кожнага, стаць яму сябрам і запэўніць, што страхоўка – гарантаванае “ надзейнае заўтра”. А яшчэ — любіць людзей. Кожны чалавек па-свойму цікавы, трэба толькі паспрабаваць разгледзець гэтую адметнасць.

– Ці ёсць у Вас любімыя кліенты?

– Няма. Яны для мяне ўсе добрыя, бо “пражыў” з імі 18 гадоў. З першага дня і да сённяшняга працую з насельніцтвам Бярозкаўскага сельсавета. Гэта 28 вёсак, але ў некаторых ужо засталося па пары жыхароў. Мне здаецца, што ведаю ўсё пра кожнага, і гэта вельмі дапамагае ў працы.

– Якія віды страхавання найбольш папулярныя ў страхавальнікаў?

– Добраахвотнае страхаванне маёмасці. Страхуем яшчэ ад няшчасных выпадкаў, аўтамабільны транспарт, жывёлу. Усяго ў мяне заключана 746 дагавораў. У асноўным яны ўсе перазаключаюцца, бо калі ўжо чалавек застрахаваўся, то я прыкладу максімум намаганняў, каб ён прадоўжыў дагавор страхавання. За 10 месяцаў сабраў 30,7 тыс. рублёў узносаў.

– Што робіць, на Ваш погляд, са страхагента прафесіянала?

– Жаданне вучыцца і працавітасць. Асабіста я ў дзяржстрах трапіў выпадкова: сяб­ры параілі. Па прафесіі ж вадзіцель. Пасля арміі жыў і працаваў тры гады ў Мінску, але горад — гэта не маё, я вясковы чалавек. Вярнуўся на малую радзіму, у вёску Гліннае, працаваў у саўгасе механізатарам і вёў дыскатэкі ў клубе. Страхаванне для мяне на той час, як разумееце, было поўнай таямніцай. Але трапіліся добрыя настаўнікі. Удзячны за навуку Таццяне Міхайлаўне Ульяніцкай і Святлане Вітальеўне Сіўко. Гэта яны зрабілі з мяне сапраўднага страхагента. Стараўся, канечне, хутчэй спасцігнуць усе сакрэты і сам.

Зараз у іншай прафесіі сябе ўжо не ўяўляю. Задавальняе гібкі графік, бо спраў дома шмат, сям’я ў мяне шматдзетная. А таксама зарплата, якая непасрэдна залежыць ад сумы сабраных узносаў. Як папрацаваў, так і атрымаў.

Крыўдаваць няма на каго. Поўная воля для дзейнасці, а што можа быць лепш?

Размаўляла
Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *