В Докшицах будет работать резиденция Деда Мороза

Што такое Новы год? Гэта не проста свята, якое любяць дзеці і дарослыя. Гэта – чаканне цуда, прадчуванне дзівосаў і вера ў выкананне самых запаветных жаданняў, якім дапамагае спраўдзіцца галоўны навагодні чараўнік Дзед Мароз. І як ён толькі паспявае? Вось і сёлета белабароды дзядуля-дабрак зноў расчыніў дзверы сваёй рэзідэнцыі, у якую напярэдадні свята штогод ператвараецца Докшыцкая дзіцячая школа мастацтваў імя Н. Сакалоўскага. Ужо сёння з дванаццаці гадзін дня вы асабіста зможаце пазнаёміцца з Дзедам Марозам, Снягуркай і іншымі казачнымі героямі, побач з якімі добры настрой – гарантаваны. Але каб дайсці да галоўнага чараўніка, трэба прайсці іспыты. Якія? Няхай гэта застанецца таямніцай, якую кожны сам зможа разгадаць, наведаўшы дзівосную рэзідэнцыю.
Дзед Мароз чакае гасцей сёння, 28 снежня, а таксама 3 і 4 студзеня з 12 да 18 гадзін.

Один комментарий для “В Докшицах будет работать резиденция Деда Мороза

  • 27.12.2016 в 3:42 пп
    Permalink

    А можно фото на всю ширину колонки?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *