Юноши и девушки Докшицкого района соревновались в интеллектуальной игре «Брейн-ринг» (+ ФОТО)

IMG_6337Цікавае мерапрыемства для моладзі Докшыччыны арганізаваў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама: юнакі і дзяўчаты спаборнічалі ў інтэ­лектуальнай гульні “Брэйн-рынг”. У конкурсе, які адбыўся ў ККЗ “Іскра”, удзельнічала восем каманд з розных арганізацый і ўстаноў раёна. На пачатку ўсе прысутныя віталі пераможцаў першага раённага кібертурніру, якім тут жа былі ўручаны прызы. 

Пасля знаёмства з журы і прадстаўлення каманд, вядучая Вольга Кругляніна нагадала правілы гульні і абвясціла пачатак спаборніцтва. Першы тур і першыя дванаццаць пытанняў настроілі ўдзельнікаў на баявы лад. Толькі адна хвіліна давалася на тое, каб узгадаць адказ і ўсёй камандай вырашыць яго правільнасць. Некаторыя пытанні вырашаліся ўдзельнікамі з лёгкасцю. Былі і такія, на якія ніхто не адказаў. Як, напрыклад, пра самую значную ўзнагароду чалавеку ў дапятроўскай Расіі. Аказваецца, гэта былі не медалі і ордэны, а зварот з імем па бацьку.
У другім туры прапаноўваліся заданні на логіку: камандам паказвалі відэарад з чатырох карцінак, аб’яднаных адным словам. Гульня з асацыяцыямі захапіла не толькі ўдзельнікаў: усе, хто быў у зале, актыўна спрачаліся наконт правільных адгадак. Самым цікавым, на думку ўсіх каманд, было заданне пра снегавіка, які лагічна атрымліваўся з карцінак зімы, морквы, шаліка і вядра. Пасля падвядзення вынікаў двух тураў на фінішную прамую выйшлі гульцы каманды Докшыцкага раёна газазабеспячэння філіяла ВУ “Глыбокаегаз”. Дванаццаць пытанняў трэцяга тура былі вырашальнымі і маглі змяніць поўнасцю ход гульні, але “газавікі” моцна трымалі поспех у сваіх руках і выйшлі ў пераможцы брэйн-рынгу. Другое месца пачэсна занялі старшакласнікі СШ № 2 г. Докшыцы, якія не толькі прадэманстравалі свой высокі інтэлектуальны ўзровень, але і адстаялі правільнасць менавіта свайго адказу на адно з пытанняў. На трэцім месцы апынулася каманда аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама. Вельмі ўдала выступалі ў спаборніцтве і іншыя ўдзельнікі, якія няхай на гэты раз не выйшлі ў тройку лідараў, але прадэманстравалі сваё рознабаковае развіццё, кемлівасць і таварыскасць, без чаго каманднай гульні не атрымалася б. Вясёлымі і жартаўлівымі былі прадстаўнікі РАНС, стараннымі і зацікаўленымі – моладзь з раённай ЦРБ і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, актыўнымі і сур’ёзнымі – старшакласнікі дзвюх каманд СШ № 1 г. Докшыцы. Усе былі ўзнагароджаны Дыпломамі, а ўладальнікі прызавых месцаў – дадатковымі прызамі, прадастаўленымі арганізатарамі мерапрыемства і РК ГА “БРСМ”. У хуткім часе каманда-пе­раможца ВУ “Глыбокаегаз” прадставіць наш раён на міжраённым турніры па інтэлектуальнай гульні “Брэйн-рынг” у Шаркаўшчыне.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *