Районка узнала, кто представит наш регион на областном конкурсе Учитель года Республики Беларусь (+ ФОТО, ВИДЕО)

img_7708Менавіта такой тэме было прысвечана адно з завочных заданняў для настаўнікаў – удзельнікаў сёлетняга конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь”, які традыцыйна праводзіцца ў рэспубліцы раз у тры гады.

Яшчэ ў снежні мінулага года адбыўся першы этап (завочны) аднайменнага раённага конкурсу, на які настаўнікі – абраныя прадстаўнікі школ Докшыччыны – прадастаўлялі праекты адкрытых урокаў або заняткаў, сцэнарыі майстар-класаў, а таксама работы, у якіх дзяліліся сваім вопытам педагагічнай дзейнасці па зададзенай тэме. Аўтары лепшых завочных матэрыялаў і сталі ўдзельнікамі другога этапу, падчас якога на працягу тыдня настаўнікі паказвалі сваю творчую візітоўку, праводзілі адкрытыя ўрокі (заняткі) у незнаёмых класах і групах дзіцячых садкоў, дэманстравалі майстар-класы для педагагічных работнікаў і публічна прадстаўлялі сістэмы сваёй педагагічнай дзейнасці на тэму “Вучыць вучыцца, каб дзеці хацелі вучыцца”.
Усяго ў спаборніцтве за званне “Настаўнік года” ў раённым туры прынялі ўдзел чатырнаццаць спецыялістаў. Калі раней да ўдзелу ў абласным этапе конкурсу выбіралі аднаго чалавека ад раёна, то гэтым разам увялі прадметныя намінацыі, у кожнай з якіх вызначыўся пераможца.

Майстры
педагагічнай працы

Яскрава заявілі пра сябе ўдзельнікі конкурсу ў першы дзень другога тура, калі адбылося знаёмства з кожным з іх у актавай зале СШ № 2 г. Докшыцы. Настаўнікі расказвалі, як прыйшлі ў прафесію, дзяліліся сваімі жыццёвымі прынцыпамі і дэманстравалі творчыя захапленні. Адным у прадстаўленні дапамагалі калегі, другім – вучні ці выхаванцы, трэцім – нават бацькі дзяцей. На слайдах відэапрэзентацый мільгалі асабістыя фотаздымкі педагогаў, якія вярталі прысутных, нібыта машына часу, у самыя запамінальныя моманты жыцця герояў. Настаўнік інфарматыкі Гняздзілаўскай ДСБШ Ала Жук спрабавала разгадаць код свайго жыцця. Выхавацеля Крулеўшчынскага ясляў-сада № 1 Людмілу Павалковіч у выступленні падтрымалі не толькі сяброўкі-калегі, але і яе маленькія выхаванцы. Настаўнік гісторыі СШ № 1 г. Докшыцы Ірына Сабалеўская агітавала за адпачынак у роднай Беларусі. Разам з калегамі прадстаўлялі свае візітоўкі выхавацель ясляў-сада № 3 г. Докшыцы Людміла Лукашэвіч, настаўнікі англійскай мовы Глінскай СШ – Аксана Самсановіч і Крулеўшчынскай СШ – Вольга Юрэвіч. Сваё захапленне спевамі дэманстравала выхавацель Бягомльскага ясляў-сада Раіса Герасімёнак, танцавальныя здольнасці паказала настаўнік матэматыкі СШ № 2 г. Докшыцы Надзея Петрашкевіч. Запамінальнымі сталі выступленні разам з дзеткамі настаўніка біялогіі Парплішчанскай СШ Ганны Маркевіч і настаўнікаў пачатковых класаў: СШ № 2 г. Докшыцы – Наталлі Грыгаровіч, Бягомльскай СШ – Алены Гігола. Цікавым быў рэпартаж з СШ № 1 г. Докшыцы пра настаўніка пачатковых класаў Тамару Каляга. Відэапрэзентацыю пра любімую работу прадставіла выхавацель ясляў-сада № 2 г. Докшыцы Алена Герасімёнак. Настаўнік фізкультуры і здароўя СШ № 2 г. Докшыцы Аляксандр Палачанін пазнаёміў прысутных з адным днём з асабістага дзённіка.
– Спадзяюся, што для ўсіх, хто прыняў удзел у гэтым конкурсе, педагагічная дзейнасць – гэта не толькі работа, але і жыццёвы выбар, – адзначыў на ўрачыстай цырымоніі закрыцця раённага этапу конкурсу “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Парцянка. – Гэты конкурс не толькі павышае прэстыж настаўніцкай прафесіі і дазваляе выяўляць сапраўдныя таленты, але і дапамагае распаўсюджваць назапашаны вопыт, паднімае ўзровень педагагічнай культуры.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *