В соревнованиях по зимнему многоборью «Здоровье» участвовало около 90 школьников Докшицкого района (+фото)

img_8300У мінулыя выхадныя ў рамках 29 круглагадовай спартакіяды школьнікаў адбыліся школьныя спаборніцтвы па зімовым мнагаборстве “Здароўе”.

З раніцы ў суботу ў спартыўных залах раённай ДзЮСШ гуло як у вуллі: паўдзельнічаць у спаборніцтвах сабралася каля дзевяноста вучняў 5 – 11 класаў усіх навучальных устаноў раёна. Школы, у залежнасці ад агульнай колькасці сваіх навучэнцаў, прадстаўлялі ад двух да чатырнаццаці ўдзельнікаў каманд (7 хлопчыкаў + 7 дзяўчынак – вялікія, 2+2 – сярэднія, 1+1 – малаколькасныя і базавыя). Па такіх жа групах падводзіліся і вынікі мерапрыемства. Юныя спартсмены падцягваліся і адціскаліся, скакалі ўдаўжыню з месца і стралялі з пнеўматыкі. Бліжэй да абеду спаборніцтвы перамясціліся ва ўрочышча “Чыстаполле”, дзе мнагаборства завяршылася лыжнымі гонкамі на 1 і 3 км (у адпаведнасці з узростам). Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я (амаль увесь час сыпаў снег) школьнікі навыперадкі пераадольвалі гурбы снегу. У выніку падсумавання набраных ачкоў кожнага ўдзельніка ў пераможцы ў першай групе выйшла СШ № 1 г. Докшыцы (951 ачко), на другім месцы з сумай у 920 ачкоў апынуліся спартсмены Бягомльскай СШ, на трэцім – Крулеўшчынскай СШ (569 ачкоў). У другой групе 1 месца заваявалі вучні Тумілавіцкай ДССШ (379 ачкоў), з невялікім адрывам на 2 месца трапіла каманда Сітцаўскай СШ (375 ачкоў), на трэцяе – Парплішчанскай СШ (343 ачкі). У трэцяй групе перамаглі юныя спартсмены Барсукоўскай СШ (151 ачко), 2 месца – у каманды Гняздзілаўскай ДСБШ (147 ачкоў).
Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.
[nggallery id=149]

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *