Слёт передовиков прошёл в Докшицах (+ФОТО)

img_0939

НА ЗДЫМКУ: калектыў ААТ «Завод «Ветразь», які занесены на раённую Дошку гонару.

У апошнюю суботу лютага Докшыччына ўрачыста ўшаноўвала перадавікоў народнай гаспадаркі.

Гасцінна прымала лепшых працаўнікоў розных арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў ККЗ “Іскра”. У фае гучаў аркестр, былі разгорнуты выставы хлебабулачных вырабаў, малочнай прадукцыі, кандытарскіх прысмакаў. Сваю прадукцыю дэманстравалі РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” і КУПБА “Бытавік”. Прысутныя захапляліся мастацкімі работамі майстроў Цэнтра дзяцей і моладзі і Дома рамёстваў.
Урачыстасць пачалася пад барабанны дробат мажарэтак. Сярод ганаровых гасцей на мерапрыемстве прысутнічалі старшыня Ушацкага райвыканкама Віктар Родзіч, намеснік старшыні Мядзельскага райвыканкама Іна Барыева, першы намеснік старшыні Лагойскага райвыканкама Наталля Петрушэнка і намеснік старшыні Лагойскага райвыканкама Ларыса Ерахавец.
Свае віншаванні і пажаданні віноўнікам урачыстасці даслалі спікер беларускага парламента Уладзімір Андрэйчанка і губернатар вобласці Мікалай Шарстнёў.
Асаблівыя словы падзякі прагучалі ў адрас ветэранаў працы – гонару і славы Докшыччыны.
– Дзякуючы людзям, якія сёння прысутні­чаюць у гэтай зале, іх добрасумленным адносінам да працы, іх прафесіяналізму і стараннасці, а таксама плённай працы ўсіх калектываў рэгіёна ў мінулым годзе наш раён упершыню быў занесены на рэспубліканскую Дошку гонару за лепшыя паказчыкі па энергазберажэнні, – адзначыў у прывітальным слове старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Пінчук.
Нядрэнных вынікаў дасягнулі ў сваёй вытворчай дзейнасці Докшыцкі хлебазавод, РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, раён газазабеспячэння, торфапрадпрыемства, ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”, завод “Ветразь”. Стабільна ў мінулым годзе працавалі такія арганізацыі, як ПМС, ДРБУ № 180, райста.
За хлеб, які паступіў у закрамы дзяржавы, старшыня райвыканкама падзякаваў работнікам аграпрамысловага комплексу. Была адзначана плённая праца будаўнікоў, а таксама работнікаў сацыяльнай сферы.
Лепшыя калектывы
Дыпломамі раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў на свяце былі ўзнагароджаны:
– сярод сельгасарганізацый – ААТ “Барсучанка”;
– сярод прамысловых прадпрыемстваў – ААТ “Завод “Ветразь”;
– сярод прадпрыемстваў будаўнічай, дарожнай галіны і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – ДКУБП “ПМК-52”;
– сярод прадпрыемстваў сферы абслугоўвання насельніцтва – РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”;
– у намінацыі “Мясцовае кіраванне і самакіраванне” – Докшыцкі сельсавет;
– у сферы культуры – Бягомльская дзіцячая школа мастацтваў;
– у сферы адукацыі – Парплішчанская СШ;
– у сферы аховы здароўя – тэрапеўтычнае аддзяленне ЦРБ;
– у арганізацыі ідэалагічнай работы – ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”;
– у галіне фізічнай культуры і спорту – зборная каманда Крулеўшчынскага сельсавета.
Лепшы па прафесіі
(Лепшыя працаўнікі, імёны якіх будуць занесены на раённую Дошку гонару)
Сярод працаўнікоў сельскай гаспадаркі:
“Лепшы камбайнер” – Аляксей Варанковіч (ААТ “Таргуны”);
“Лепшы трактарыст-машыніст” – Віктар Качынскі (ААТ “Барсучанка”);
“Лепшы вадзіцель сельгаспадаркі” – Віктар Раткевіч (ААТ “Таргуны”);
“Лепшы аператар машыннага даення” – Аксана Піліпчук (ААТ “Замастачанскае”);
“Лепшы загадчык фермы” – Валянціна Бабучэнка (ААТ “Барсучанка”);
“Лепшы аператар па вырошчванні маладняку БРЖ” – Ніна Поціс (ААТ “Таргуны”);
“Лепшы аператар па адкорме маладняку БРЖ” – Таццяна Чайкіна (ААТ “Таргуны”);
“Лепшы спецыяліст сельскай гаспадаркі” – Марына Клімовіч (начальнік упраўлення планавання, уліку і рэфармавання ўпраўлення райсельгасхарчу);
“Лепшы кіраўнік сельскай гаспадаркі” – Сяргей Маскалёнак (ААТ “Барсучанка”);
“Лепшы работнік арганізацыі, якая абслугоўвае сельскую гаспадарку” – Віктар Люлько (Докшыцкае ПМС).
Сярод работнікаў вытворчасці і сацыяльнай сферы:
“Лепшы кіраўнік” – Аляксей Пракопаў (ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”);
“Лепшы работнік сельвыканкама” – Мікалай Трахінін (старшыня Бягомльскага сельсавета);
“Лепшы служачы дзяржаўнай арганізацыі” – Вацлаў Андрыеўскі (начальнік фінансавага аддзела райвыканкама);
“Лепшы работнік прамысловасці” – Галіна Броніна (філіял Докшыцкі хлебазавод);
“Лепшы будаўнік” – Аляксандр Сазановіч (ПМК-52);
“Лепшы дарожнік” – Андрэй Мельнік (ДРБУ № 180);
“Лепшы работнік гандлю і грамадскага харчавання” – Тамара Падцяроб (прадавец крамы “Удобный” райста);
“Лепшы работнік транспарту” – Станіслаў Маслоўскі (абаротнае дэпо Круляўшчызна лакаматыўнага дэпо Полацк УП “Віцебскае аддзяленне БЧ”);
“Лепшы работнік сферы паслуг” – Галіна Мазго (кафейня “Ачаг” РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”);
“Лепшы работнік камунальнай гаспадаркі” – Іван Найдзяновіч (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”);
“Лепшы работнік сілавых структур” – Мар’ян Гігола (начальнік РАУС) ;
“Лепшы па прафесіі ў галіне аховы здароўя” – Людміла Зорычус (загадчык Параф’янаўскай амбулаторыі);
“Лепшы па прафесіі ў галіне культуры” – Інга Журомская (начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама);
“Лепшы па прафесіі ў сістэме сацыяльнай абароны” – Алена Кацека (ТЦСАН);
“Лепшы па прафесіі ў галіне адукацыі” – Тамара Міхайлоўская (Бягомльская СШ);
“Лепшы работнік лясной гаспадаркі” – Віктар Васюковіч (ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”);
“Лепшы работнік сувязі” – Святлана Пачкоўская (РВЭС);
“Лепшы банкаўскі работнік” – Лілія Батура (ЦБП № 209 ААТ “ААБ Беларусбанк” г. Докшыцы);
“Лепшы работнік паліўнай, нафтавай і газавай гаспадаркі” – Алена Басава (торфапрадпрыемства);
“Лепшы работнік сістэмы электраэнергетыкі” – Сяргей Спічонак (РЭС);
“Лепшы арганізатар грамадскай работы” – Валянціна Раманоўская (старэйшына в. Вішнёўцы Валкалацкага с/с);
“Лепшы ў сферы малога і сярэдняга бізнесу” – Леанід Юхнавец (кіраўнік сялянска-фермерскай гаспадаркі “Брадок”).
На злёце перадавікоў народнай гаспадаркі таксама былі адзначаны працоўныя калектывы, якія за дасягнутыя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі занесены на раённую Дошку гонару. Сярод іх ААТ “Барсучанка”, ААТ “Завод “Ветразь”, РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, ДУА “Парплішчанская СШ”.
Дасягненні года-2016
Сярод працоўных калектываў
Лепшых вынікаў у розных конкурсах, аглядах і спартыўных мерапрыемствах у мінулым годзе дасягнулі:
— ААТ “Барсучанка”, якое стала пераможцам Рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”;
— філіял “Віцебскае вытворчае ўпраўленне па здабычы і перапрацоўцы торфу”: пажыўны грунт “Дзвіна”, які вырабляецца на прадпрыемстве, стаў пераможцам у конкурсе “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” у намінацыі “Прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння”. Таксама прадпрыемства заняла 1-е месца ў абласным аглядзе-конкурсе стану вытворчых баз структурных падраздзяленняў УП “Віцебскаблгаз”;
— ДУ “Санаторый “Лясное” – пераможца нацыянальнай турыстычнай прэміі “Пазнай Беларусь” у намінацыі “Сродак размяшчэння года. Санаторна-курортная ўстанова”. Таксама калектыў заняў 1-е месца ў Рэспубліканскай спартакіядзе работнікаў органаў дзяржаўнай бяспекі;
— ДУ “Санаторый “Баравое”, калектыў якой узнагароджаны Ганаровай граматай Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва ў намінацыі “За высокія паказчыкі ў дзейнасці і стварэнне спрыяльнага іміджу на знешнім турыстычным рынку” па выніках работы ў 2016 годзе;
— ЦБП № 209 філіяла № 216 ААТ “ААБ Беларусбанк” у г. Докшыцы, які заняў 1-е месца ў Рэспубліканскім спаборніцтве сярод ЦБП ААТ “ААБ Беларусбанк”;
— Докшыцкі аддзел Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь – 1-е месца ў абласным аглядзе-конкурсе прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Таксама калектыў адзначаны Дыпломам І-ай ступені ў асабіста-камандным чэмпіянаце Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы па службова-прыкладных відах спорту;
— ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”, каманда якой заняла 1-е месца ў абласным конкурсе прафесійнага майстэрства “Лесаруб-2016”;
— РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”: калектыў адзначаны 1-ым месцам у абласной галіновай спартакіядзе работнікаў ЖКГ Віцебскай вобласці:
— ДКУБП “Докшыцкая ПМК-52” стала пераможцам у абласным аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах Віцебскай вобласці ў намінацыі “Будаўніцтва”. На свяце таксама ім быў уручаны Дыплом Віцебскага аблвыканкама;
— Докшыцкая ЦБС была адзначана Дыпломам лаўрэата ў абласным аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўных калектывах Віцебскай вобласці ў намінацыі “Культура”;
— народны тэатр гульні “Балагуры” – лаўрэат абласнога конкурсу культарганізатараў “Славянская казка”;
— раённы Цэнтр дзяцей і моладзі, калектыў якога быў адзначаны Дыпломам Міжнароднага конкурсу малюнкаў “Сябруюць дзеці на планеце”, а таксама Дыпломамі І ступені Міжнароднага конкурсу харэаграфічнага мастацтва, рэспубліканскага конкурсу харэаграфічнага мастацтва для пачынаючых выканаўцаў, адкрытага рэспубліканскага конкурсу дзіцячага выяўленчага мастацтва “Изумрудная черепаха”;
— Парплішчанская СШ, калектыў якой сёлета быў адзначаны Дыпломам І-ай ступені ў абласной культурна-экалагічнай акцыі “Дзень Зямлі-2016”;
— Тумілавіцкая ДС-СШ, калектыў якой стаў лаўрэатам рэспубліканскага конкурсу творчых работ “Радзімы спадчына – мой гонар”;
— Глінская СШ, якая была адзначана Дыпломам
І-ай ступені на рэспубліканскім конкурсе творчых работ “Радзімы спадчына – мой гонар”;
— СШ № 2 г. Докшыцы, калектыў якой стаў уладальнікам Дыпломаў І ступені рэгіянальнага этапу Міжнароднага дзіцячага экалагічнага форуму “Зялёная планета-2016” і абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Юны натураліст”;
— СШ № 1 г. Докшыцы, у скарбонцы якой перамога на чацвёртай адкрытай Маскоўскай анлайн-алімпіядзе па матэматыцы і Расійскай анлайн-алімпіядзе па рускай мове;
— Крулеўшчынская СШ, калектыў якой адзначаны Дыпломам І-ай ступені абласной культурна-экалагічнай акцыі “Зберажом зялёную елку”;
— Параф’янаўская СШ, якая адзначана Дыпломамі І-ай ступені на абласным экафестывалі “Эха Чарнобыля” і абласной культурна-экалагічнай акцыі “Зберажом зялёную елку”.
Індывідуальныя паказчыкі
Па добрай традыцыі, на свяце ўшанавалі прадстаўнікоў розных галін народнай гаспадаркі за асабістыя паказчыкі. У першую чаргу на сцэну запрасілі працаўнікоў Докшыччыны, якія ўдастоены звання “Чалавек года Віцебшчыны”. Гэта галоўны аграном ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Васілій Грыгаровіч, старшыня Бягомльскага сельскага Савета дэпутатаў Мікалай Трахінін, муляр-тынкоўшчык ДКУБП “Докшыцкая ПМК-52” Тамара Гуйдо. Высокімі вынікамі сваёй працы па праве ганарыцца аператар зернесушыльнай устаноўкі ААТ “Таргуны” Аляксандр Маскалёнак, які заняў 1-е месца на абласных спаборніцтвах за дасягненне лепшых вынікаў на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур. 3-е месца на гэтых жа спаборніцтвах заняў старшы камбайнер ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Уладзімір Лаўцэвіч. Званне “Лепшы па прафесіі” па выніках рэспубліканскага спаборніцтва па здабычы торфу сярод машыністаў торфаздабываючых машын атрымалі машыністы філіяла ВУ “Віцебскторф” Віктар Юнцэвіч, Уладзімір Палянін і Вадзім Арцімовіч. На абласной спартакіядзе працаўнікоў УП “Віцебскаблгаз” 1-е месца заняў намеснік галоўнага інжынера філіяла ВУ “Віцебскторф” Віктар Яцук. Два першыя месцы – на XVI рэспубліканскай спартакіядзе РУП “Белтэлекам” і XVIII рэспубліканскай галіновай круглагадовай спартакіядзе работнікаў сувязі заваяваў інжынер электрасувязі РВЭС Аляксандр Глінскі. На абласным чэмпіянаце сярод юніёраў “Лесаруб-2016” 1-е месца заняў вальшчык лесу ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” Аляксандр Паўловіч. Стала пераможцам у конкурсе “Лепшы матэрыял пра пошту” рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства паштовай сувязі “Белпошта” карэспандэнт установы “Рэдакцыя газеты “Родныя вытокі” і праграмы радыёвяшчання Докшыцкага раёна” Яўгенія Малевіч. Першыя месцы ў абласным аглядзе-конкурсе мастацкай самадзейнасці работнікаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі занялі: у намінацыі “Лепшы выканаўца размоўнага жанру” – начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай і прававой работы РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Таццяна Галавач, у намінацыі “Лепшы аўтар-выканаўца” – начальнік аддзела забеспячэння Ігар Ляйчынскі і майстар участка жыллёвага фонду Валерый Карніловіч. 1-м месцам у абласным конкурсе сярод спецыялістаў па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг адзначана спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг ЦБУ № 209 г. Докшыцы ААТ “ААБ Беларусбанк” Ганна Салавей. Пераможцам абласнога конкурсу “Лепшы спецыяліст па аддзеле рознічнага бізнесу Віцебскага абласнога ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” стала спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг філіяла № 216 г. Докшыцы ААТ “ААБ Беларусбанк” Таццяна Матошка. У абласным конкурсе майстроў лозапляцення “Лазовы прут-2016” 1-е месца заняла метадыст-майстар раённага Дома рамёстваў Таццяна Гаварцова. Міліцыянер-кінолаг з аддзялення Дэпартамента аховы Міхаіл Яловік заняў 1-е месца па настольным тэнісе ў чэмпіянаце Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы. Дыпломам лаўрэата на абласным конкурсе прафесійнага майстэрства кіраўнікоў устаноў адукацыі “Кіраўнік года-2016” узнагароджана дырэктар Парплішчанскай СШ Аксана Палачаніна. Дыпломы за правядзенне міжнароднага экалагічнага ўроку “Захавальнікі вады” атрымалі настаўнік біялогіі СШ № 1 г. Докшыцы Таццяна Ждановіч і настаўнік біялогіі Парплішчанскай СШ Ганна Маркевіч. Дыпломам рэспубліканскага конкурсу распрацовак літаратурнага матэрыялу для дзіцячага тэатра ўзнагароджана настаўнік рускай мовы і літаратуры Сітцаўскай СШ Алена Францукевіч. Дыплом І-ай ступені на абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнага выхавання і асветы” атрымала бібліятэкар Сітцаўскай СШ Майя Ючкавіч.
Докшыччына славіцца не толькі працаўнікамі і спецыялістамі, але і маладымі дараваннямі. На свяце віталі пераможцаў рэспубліканскіх і абласных прадметных алімпіяд і спартыўных спаборніцтваў: Марыю Касцюк, Ксенію Грыгаровіч, Уладзіслава Аўтушку, Вольгу Кандрацёнак, Максіма Гаўрыловіча, Данііла Жука, Ягора Марцінкевіча, Настассю Кацейка, Рамана Гмырака, Лізавету Дорц, Алену Касцюк, Крысціну Чарнабрысаву.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *