Коммунальный фотоконтроль заработал в Докшицком районе

bez-imeni-1Фотакантроль за пляцоўкамі для смецця і палігонамі цвёрдых бытавых адкідаў арганізоўвае «Докшыцы-камунальнік». І прычын для гэтага некалькі.

Пра тое, што можна, а што нельга выкідваць у кантэйнеры для бытавога смецця, на старонках нашай газеты толькі сёлета быў надрукаваны не адзін артыкул. Аднак кіроўцы смеццявозаў штодня сутыкаюцца ўсё з той жа вынесенай да кантэйнераў мэбляй, травой з агародаў, веццем, сукамі, будаўнічым смеццем.
Да гэтай праблемы далучылася і яшчэ адна. Асабліва прадпрымальныя жыхары раёна пачалі забіраць з кантэйнераў для раздзельнага збору смецця ўсё тое, што можна здаць нарыхтоўшчыкам у якасці другаснай сыравіны. Камунгас закупіў некалькі фотапастак і размяшчае іх па чарзе на пляцоўках і палігонах. З іх дапамогай ужо зафіксавана некалькі выпадкаў як складзіравання смецця каля пляцовак, так і крадзяжу другаснай сыравіны з палігону. Дзе канкрэтна размешчана апаратура фотакантролю, камунальнікі, па зразумелых прычынах, не паведамляюць, аднак адзначаюць, што ў выпадку, калі грамадзяне з сумленнем адносяцца да працэсу арганізацыі збору смецця, хвалявацца ім няма прычыны.

Наталля СТАШЭВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *