Три выпускницы Докшицкого района сдали централизованное тестирование на 100 баллов

fxrvj-z5f_cСёлета каля 92 тысяч выпускнікоў здавала цэнтралізаванае тэсціраванне. Па яго выніках 314 абітурыентаў атрымалі сто балаў. Сярод іх значацца тры выпускніцы з нашага раёна. Гэта Марыя Касцюк з СШ № 2 г. Докшыцы, Анастасія Шавель з Бярозкаўскай сярэдняй школы і Паліна Пашкоўская з Параф’янаўскай СШ.
Марыя прадэманстравала выдатныя веды па матэматыцы, а Анастасія і Паліна — па беларускай мове. Ашаламляльны поспех дзяўчат раздзялілі іх настаўнікі: матэматык Надзея Петрашкевіч, беларускія моваведы Надзея Лініч і Ірына Палачаніна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *