Фликер — лучшая профилактика ДТП

fffПа статыстыцы Дзяржаўтаінспекцыі, восенню і зімой значна ўзрастае колькасць аварый з удзелам пешаходаў. Людзі ў халодны сезон апранаюцца пераважна ў адзенне цёмных колераў і ў прыцемках, туман ці дождж становяцца для вадзіцеля практычна нябачнымі. Недысцыплінаваныя і рызыкоўныя паводзіны некаторых удзельнікаў дарожнага руху яшчэ больш пагаршаюць сітуацыю.
Сёлета на дарогах рэспублікі загінулі 94 пешаходы, яшчэ 202 атрымалі траўмы. У сувязі з гэтым па Віцебскай вобласці аб’яўлены спецыяльны комплекс мерапрыемстваў “Пешаход”, а інспектары ДАІ значна ўзмацнілі кантроль за выкананнем пешаходамі правілаў дарожнага руху.

Тэма правоў і абавязкаў пешаходаў пастаянна абмяркоўваецца ў грамадстве, звернемся да яе яшчэ раз. Згодна з гл. 4

п. 16 ПДР пешаход мае права рухацца па дарогах у адпаведнасці з правіламі. Ён мае перавагу пры перасячэнні праезнай часткі па пераходзе, які не рэгулюецца, а таксама рэгулюемым пры дазваляльным сігнале святлафора ці рэгуліроўшчыка. Пешаход абавязаны рухацца па тратуары, пешаходнай ці веласіпеднай дарожцы, а пры іх адсутнасці – па абочыне. У выпадку, калі іх няма, дапускаецца, што пешаход можа рухацца па краі праезнай часткі насустрач руху транспартных сродкаў. Пры руху па краі праезнай часткі дарогі ў цёмны час сутак незалежна ад таго, асветлены ўчастак дарогі ці не, грамадзянін павінен абазначаць сябе святлоадбівальнымі элементамі. Аднак ён можа быць пакараны ў выпадку наяўнасці іншых парушэнняў ПДР. Напрыклад, пешаходу забараняецца затрымлівацца і спыняцца на праезнай частцы дарогі, у тым ліку на лініі гарызантальнай дарожнай разметкі (выключэнне – астраўкі бяспекі), пераходзіць праезную частку па-за падземных, надземных ці наземных пераходаў, раптоўна выходзіць на дарогу з-за транспарту, які стаіць і гэтым абмяжоўвае агляднасць і інш. Групы дзяцей можна вадзіць па тратуарах, пешаходных і веласіпедных дарожках, а пры іх адсутнасці – па абочыне насустрач руху і толькі ў светлы час сутак. Пры гэтым яны павінны ісці калонай не больш чым па двое ў рад у суправаджэнні дарослага ў разліку не менш за аднаго суправаджальніка на дваццаць дзяцей. Вядома, што такая залішняя ўвага з боку ДАІ не заўжды даспадобы пешаходам, але, як сведчыць практыка, штрафныя санкцыі – найбольш эфектыўны метад прывіць звычку не выходзіць у цёмны час сутак на вуліцу без флікера. Прытрымліваюцца прынцыповай пазіцыі абавязковага нашэння флікера пешаходамі і абсалютная большасць кіроўцаў, бо практычна кожны з іх можа прыгадаць выпадак, пры якім прыходзілася экстранна манеўраваць, калі ў дарожнай цемры фары раптам высвечвалі постаць пешахода.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *