Антонина Нестерович — одна из старейших работников системы соцзащиты Докшицкого района

img_6311Галоўны бухгалтар упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Антаніна Несцяровіч адна са старажылаў арганізацыі. У сістэме сацыяльнай абароны насельніцтва жанчына працуе з пачатку дзевяностых. За гэты час поўнілася кола абавязкаў, некалькі разоў змянялася назва арганізацыі, але для большасці людзей, асабліва пенсійнага ўзросту, яна так і засталася райсабесам, куды неабходна звяртацца ў выпадку розных жыццёвых абставін.
Антаніна Антонаўна як галоўны, так і адзіны бухгалтар упраўлення, а таму абавязкаў у жанчыны вельмі шмат. Яна прызнаецца, што за гады працы многія аперацыі засвоіла да аўтаматызму, аднак у прафесіі бухгалтара давяраць нават самой сабе безапеляцыйна не прыходзіцца. Нягледзячы на наяўнасць спецыяльнай праграмы для работы, практычна кожная лічба пераправяраецца на калькулятары і прадумваецца. І вось калі і машына, і ручны падлік даюць аднолькавы вынік, справа ідзе далей.
Як вядома, ніводны бухгалтар не ведае, што такое паўнацэнны водпуск. Справаздачы патрабуюць тэрміновай падрыхтоўкі папер. Але і да такога графіку жанчына прызвычаілася. Трэба – значыць трэба.
…Антаніна Несцяровіч – дакшычанка. Пасля школы яна паступіла ў Гомельскі кааператыўны інстытут і, скончыўшы яго, з дыпломам эканаміста вярнулася ў родны горад. Свой працоўны шлях малады спецыяліст пачынала ў сістэме спажывецкай кааперацыі раёна, дзе яна працавала на розных пасадах, у тым ліку была рэвізорам. Між іншым, добра складаўся не толькі прафесійны, але і жаночы лёс Антаніны. Яна выйшла замуж за свайго земляка, які стаў першым школьным каханнем, — Пятра, у сям’і нарадзіўся сынок, праз колькі гадоў – дачушка. У колазвароце прафесійных і жаночых абавязкаў жыццё ляцела хутка. Дзеці выраслі, стварылі сем’і, і вось ужо галоўнай тэмай размоў для гэтай маладжавай жанчыны сталі трое ўнукаў — Алёша, Ільюша і Ульяна. Менавіта з імі сур’ёзны галоўны бухгалтар становіцца пяшчотнай, шчырай, клапатлівай бабуляй і ў гэтым
бачыць сваё вялікае шчасце.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *