Премьера мюзикла «Снежная королева» состоялась в Докшицком районе

img_8659У неверагодныя прыгоды разам з вядомымі героямі казкі Ганса Хрысціяна Андэрсана “Снежная каралева” пусціліся гледачы аднайменнага мюзікла, прэм’ера якога адбылася на каталіцкія Каляды. Пастаноўку здзейснілі выкладчыкі і выхаванцы Докшыцкай дзіцячай школы мастацтваў імя Н. Сакалоўскага. Музычныя казкі, якімі радуе гледача школа ў апошнія гады, ужо можна назваць не толькі традыцыйнымі, але і доўгачаканымі, пра што сведчыла ў час прэм’еры перапоўненая гледачамі зала ККЗ ”Іскра”. Цікавым было ўсё: майстэрства пастаноўшчыкаў, яркія маляўнічыя касцюмы, дэкарацыі. Ігра акцёраў унесла сваю іскрынку ў мюзікл. Выбітной адметнасцю сёлетняга спектакля стала тое, што ў ім прымалі ўдзел вучні школы разам са сваімі роднымі. Дабрынёй і пяшчотай свяцілася бабуля Кая і Герды ў выкананні Тамары Альшэўскай, велічнай і непрыступнай выглядала Святлана Шышла ў ролі Снежнай каралевы, вясёлай і жартаўлівай была варона Клара, у якую з лёгкасцю пераўвасобілася Вольга Шынкевіч. Але, напэўна, больш за ўсіх уразіў Сяргей Куратнік, які нечакана раскрыўся перад гледачамі, як драматычны акцёр, сыграўшы на сцэне і зло, і дабро.
Выканаўцамі роляў галоўных герояў казкі і на гэты раз абралі самых актыўных вучняў ДШМ – Віялету Будзько і Вадзіма Вязнікава. Музыка, песні і танцы, якія абавязковыя для мюзікла, цудоўна выканалі творчыя калектывы школы мастацтваў. Завяршылася казка перамогай Дабра над Злом. Дзед Мароз са Снягуркай запалілі агеньчыкі на елцы, і ўсе дружна выканалі вясёлую навагоднюю песню.

Тэкст і фота
Яўгеніі ГІЧАНСКАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *