Учеников Берёзковской школы Докшицкого района с новогодними праздниками поздравил министр юстиции Республики Беларусь


img_9056Міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Алег Сліжэўскі наведаў вучняў Бярозкаўскай школы і выхаванцаў дзіцячага садка і павіншаваў з навагоднімі святамі (на здымку). Для хлопчыкаў і дзяўчынак ён прывёз падарункі – яркія торбачкі з цукеркамі.
– Штогод з нецярпеннем чакаю гэту паездку, – падкрэсліў Алег Леанідавіч, – бо яна напоўнена толькі радаснымі эмоцыямі ад убачанага. З задавальненнем прыязджаю сюды, каб палюбавацца казачнымі персанажамі, у якіх пераўвасабляюцца дзеці, каб разам з імі вакол ёлкі павадзіць карагод. Навагоднія ранішнікі вяртаюць дарослых у дзяцінства, і гэта, бадай што, самыя шчаслівыя моманты ў жыцці.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні райвыканкама Валянціна Рандарэвіч, начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Валянцін Баравікоў. Яны перадалі школе ў якасці падарункаў спартыўны інвентар. Дзеці, у сваю чаргу, паказалі казачнае прадстаўленне і не пакінулі гасцей без сувеніраў, зробленых сваімі рукамі.

Тэкст і фота Таццяны Падбярэзкай.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *