В Докшицком районе прошли выставки-дегустации собственной продукции

img_0069Докшыцкі хлебазавод і раённае спажывецкае таварыства перад каляднымі святамі правялі выставу-дэгустацыю прадукцыі ўласнай вытворчасці. 

У гандлёвай зале крамы “Хлеб” па вуліцы Ленінскай наведвальнікаў запрашалі пакаштаваць разнастайныя хлебабулачныя вырабы, торты і пірожаныя. На стале красаваліся цудоўныя вырабы з фруктовымі напаўняльнікамі, якія пасля дэгустацыі карысталіся попытам, у асноўным, у людзей пажылога ўзросту. Дзеці ж з асалодай спрабавалі пірожаныя. З навінак, якія былі прапанаваны на выставе, – мучная салодкасць “Дэбют”, хлеб “Зерневы”, спечаны з некалькіх відаў зерня, калядная здобная булка і многае іншае. Як адзначыла падчас дэгустацыі начальнік лабараторыі хлебазавода Святлана Чурко, кожны пакупнік знайшоў для сябе тую прадукцыю, якая падыходзіць яму па яго смакавым гусце і, самае галоўнае, тут жа змог яе набыць.
Аддзел грамадскага харчавання райста не менш здзівіў тых, хто ў абедзенны перапынак трапіў у краму “Родны кут”, дзе прадставіў магчымасць паласавацца мяснымі і рыбнымі стравамі ўласнай вытворчасці (на здымку). На шпажках апетытна “сядзелі” кавалачкі запечанага сала, свініны дэлікатэснай, дамашняй руляды, лаваша з крабавымі палачкамі і чырвонай рыбай, бульбяных аладак з грыбамі. Адметна тое, што на ўсю гэту прадукцыю ў “Родным куце” з 20.00 да 23.00 гадзін дзейнічала 15-працэнтная зніжка.
У далейшым, па словах начальніка аддзела грамадскага харчавання Ганны Палячонак, падобныя выставы-дэгустацыі будуць праводзіцца напярэдадні розных святаў. Наступную плануюць арганізаваць у лютым, дзе паспрабуюць здзівіць пакупнікоў новым відам прадукцыі – роламі.

У дэгустацыі ўдзельнічала Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *