Через танец знакомятся с миром прекрасного участницы хореографического коллектива «Сюрприз» из Докшицкого района

img_5047«Ніякае знешняе хараство не можа быць поўным, калі яно не ажыўляецца ўнутранай прыгажосцю”, – гаварыў Віктор Гюго. “…что есть красота и почему её обожествляют люди? Сосуд она, в котором пустота, или огонь, мерцающий в сосуде?” – разважаў у вершы “Непрыгожая дзяўчынка” Мікалай Забалоцкі. І сёння, у ХХІ стагоддзі, няма дакладнага тлумачэння гэтага паняцця. Але бясспрэчна тое, што сапраўдная прыгажосць немагчыма без знешняй і ўнутранай гармоніі, самым найлепшым выхавальнікам якой з’яўляецца мастацтва.
Праз танец знаёмяцца са светам прыгожага ўдзельніцы харэаграфічнага калектыву “Сюрпрыз” раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Пад кіраўніцтвам маладой ініцыятыўнай і крэатыўнай Алены Насеннік юныя танцоркі неаднаразова перамагалі на абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. Вось і напярэдадні вясновага жаночага свята малодшая група калектыву заняла І месца ў Рэспубліканскім конкурсе харэаграфічнага мастацтва для пачынаючых танцораў “Я танцую”. “Індыйская фантазія”, якой дзяўчаты пакарылі сталічнае журы, стане ўпрыгажэннем сённяшняга святочнага канцэрта, найлепшым падарункам для матуль і бабуль юных артыстак.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *