В Докшицах прошли районные соревнования среди санитарных дружин

Каманда-пераможца Докшыцкага раёна газазабеспячэння ў складзе (злева направа) Вольгі Гадулевіч, Івана Майсіёнка, Таццяны Малевіч і Аляксандра Маслакова.

Каманда-пераможца Докшыцкага раёна газазабеспячэння ў складзе (злева направа) Вольгі Гадулевіч, Івана Майсіёнка, Таццяны Малевіч і Аляксандра Маслакова.

На беразе гарадскога возера прайшлі ХІІ раённыя спаборніцтвы сярод санітарных дружын раёна. Дзевяць каманд, якія прынялі ўздел у мерапрыемстве, віталі намеснік старшыні райвыканкама Віктар Ганус і суддзя спаборніцтваў, галоўны ўрач ЦРБ Сяргей Кубар. 

Праверка ведаў і практычных навыкаў санітарных дружын у надзвычайных сітуацыях пры аказанні першай медыцынскай дапамогі пацярпелым – гэта асноўная мэта спаборніцтваў. Члены сандружын павінны ўмець правільна карыстацца сродкамі абароны і аператыўна рэагаваць на розныя няштатныя сітуацыі.
Дружыннікам давялося пераадольваць выпрабаванні чатырох этапаў. На першым удзельнікі прадэманстравалі ўкамплектаванасць аптэчак лекавымі прэпаратамі. Звярталася ўвага на іх наяўнасць і тэрмін захоўвання. Правяралася аснашчэнне санітарных дружын і тое, наколькі яны ўмеюць ім карыстацца. Удзельнікі прадэманстравалі работу ў ачагах камбінаванага і хімічнага паражэння, інфекцыйнага захворвання. Найлепшыя веды з найменшай колькасцю штрафных балаў паказала каманда Докшыцкага раёна газазабеспячэння, якая заняла першае месца. На другой прыступцы апынулася каманда Крулеўшчынскага склада захоўвання нафтапрадуктаў, на трэцяй – вузел электрасувязі.
Лепшай сандружынніцай была прызнана Вольга Гадулевіч (Докшыцкі раён газазабеспячэння), а лепшым камандзірам звяна стала Настасся Ліннік (Крулеўшчынскі склад захоўвання нафтапрадуктаў). Усім пераможцам былі ўручаны салодкія падарункі ад хлебазавода і касметычныя наборы ад “Міран- парфума”.
Удзел у спаборніцтвах прынялі таксама каманды райста, завода “Ветразь”, РЭС, Бягомльскага лясгаса, хлебазавода і ПМК-52.

Тэкст і фота
Таццяны Майскай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *