Житель Докшицкого района прокатится с ветерком

maxresdefault22-гадовы хлопец з вёскі Чарнічка-2 вяртаўся прыцемкам да хаты пасля купання ў мясцовай сажалцы. Убачыў у адным з вясковых панадворкаў мапед і так яму захацелася з ветрыкам праехацца, што не раздумваючы ўзяў чужое і забыўся вярнуць яго на месца.

Раніцай уся вёска гаманіла пра тое, што завёўся злодзей. А той пачуўшы пра міліцыю, якая едзе на пошукі мапеда, утапіў машыну ў сажалцы. Гэта яго, канечне, не ўратавала ад адказнасці. Злодзея хутка вылічылі сышчыкі і зараз яму прыйдзецца адказваць па ўсёй строгасці закона.

Інфармацыю прадставіў падпалкоўнік юстыцыі 
У. Вішнеўскі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *