Под Бегомлем погиб пешеход


bez-imeniУ суботу, 30 чэрвеня, каля 22 гадзін 40 хвілін жыхар Мінска 1994 года нараджэння, рухаючыся з боку Докшыц на аўтамабілі Volkswagen Transporter, здзейсніў наезд на пешахода, які сядзеў на праезнай частцы. Мужчына, 1980 года нараджэння, таксама мінчанін, загінуў ад атрыманых траўм. Дарожна-транспартнае здарэнне адбылося на 83 кіламетры аўтадарогі Лагойск-Зембін-Глыбокае-мяжа Латвіі паблізу г.п. Бягомль.
Аддзяленне ДАІ РАУС звяртаецца да ўсіх аўтамабілістаў з заклікам не быць абыякавымі да найбольш не абароненых удзель­нікаў дарожнага руху. Спыніцеся і дапамажыце прадухіліць магчымую трагедыю альбо патэлефануйце ў міліцыю па нумары 102 і паведаміце пра тое, што чалавеку патрэбна дапамога. Магчыма, менавіта гэтыя няхітрыя дзеянні дапамогуць выратаваць чыёсьці здароўе і нават жыццё.

 

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *