В Докшицах отпраздновали День Независимости Республики Беларусь

img_9717Беларусь адзначыла двайное свята – Дзень Незалежнасці і 74-ю гадавіну вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Па традыцыі, у нашым раёне свята распачалося з ускладання кветак да помнікаў і абеліскаў у Докшыцах. Яно было прадоўжана на мемарыяльным комплексе “Праклён фашызму” ў Шунеўцы, дзе пасля ўскладання кветак хвілінай маўчання ўшанавалі памяць землякоў, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Наступны момант свята сабраў прысутных на плошчы імя Героя Савецкага саюза І.С. Палявога. Ветэраны вайны Валянцін Якушэўскі, Сяргей Падбярэзскі, Уладзімір Бурдыка, якія прысутнічалі на мерапрыемстве, атрымалі кветкі ад удзячных нашчадкаў. Далей яно працягвалася ў ККЗ “Іскра”. З прывітальным словам звярнуўся старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Пінчук.
– Сёння мы маем магчымасць жыць пад мірным небам, – адзначыў Алег Леанідавіч. – Таму не павінны забываць, якой дарагой цаной нам дасталася незалежнасць, і перадаць гэтую памяць падрастаючаму пакаленню. Гісторыю ў лёсах, у сэрцах людзей нельга перапісаць. Каб жыць і працаваць, трэба шанаваць подзвіг нашых дзядоў і штодзённай працай умацоўваць абароназдольнасць, палітычную і эканамічную бяспеку нашай роднай Беларусі.
Кіраўнік раёна падзякаваў працоўным калектывам за добрасумленную працу, за актыўны ўдзел у добраўпарадкаванні горада і раёна, што вельмі сімвалічна ў Год малой радзімы.
Ад імя працоўных калектываў з віншавальнымі словамі звярнуўся да прысутных начальнік райаддзела па надзвычайных сітуацыях Валянцін Баравікоў.
Пасля ўрачыстасці быў дадзены канцэрт “Квітней, Докшыцкі край!” Прыязнымі ўсмешкамі сустракалі гледачы юных артыстаў з раённага Цэнтра дзяцей і моладзі і Докшыцкай дзіцячай школы мастацтваў імя Н. Сакалоўскага. З задавальненнем падхоплівалі знаёмыя песні падчас выступлення мастацкіх калектываў і сольных выканаўцаў. Праграму завяршыла песня “Родная зямля” ў выкананні Андрэя Воранава і ўзорнай вакальнай студыі “Тоніка”.

* * *

img_9756 img_9726 img_9717 img_9637 img_9443 img_9432 img_9461Пакуль у ККЗ “Іскра” ладзіўся канцэрт, у гарадскім парку “Заазёрны” разгарнуліся дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі. Асаблівай папулярнасцю карыстаўся вяровачны гарадок.
Забаўляльныя комплексы для малечы, выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і гандлёвыя рады працавалі на беразе гарадскога возера і ўвечары. Яго галоўнай падзеяй стаў святочны канцэрт, які распачаўся з узнагароджання пераможцаў раённага агляду-конкурсу “Таленты Докшыччыны”, прысвечанага Году малой радзімы. Сёлета ў конкурсе ўдзельнічалі самадзейныя артысты з 21 арганізацыі раёна, кіраўнікі якіх атрымалі падзякі раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў.
У намінацыі “Кіраўнік – творчая асоба” Дыпломамі раённага выканаўчага камітэта былі адзначаны дырэктары СШ № 1 г. Докшыцы Наталля Фурсевіч, Тумілавіцкай ДС-СШ Вольга Ковель, Крулеўшчынскай СШ Уладзімір Піскуновіч, Сітцаўскай СШ Наталля Каляда, Глінскай СШ Аксана Гушчык, якія асабіста ўдзельнічалі ў конкурсе разам са сваімі калектывамі.
За актыўны ўдзел у аглядзе, высокае выканаўчае майстэрства і папулярызацыю аматарскай мастацкай творчасці Дыпломы і памятныя падарункі атрымалі настаўніца Крулеўшчынскай СШ Алеся Палякова, работнік Докшыцкага РГЗ Аляксандр Яцына, настаўнік Тумілавіцкай ДС-СШ Генадзь Кулак і настаўніца СШ № 2 г. Докшыцы Ірына Дзяхканава.

У намінацыі “Лепшыя харавыя калектывы” ўзнагародамі адзначаны Докшыцкі РГЗ (1-е месца) і ВУ “Віцебскторф” (2-е месца). Пераможцамі сярод вакальных калектываў і дуэтаў сталі трыа “Вясна” з Крулеўшчынскай СШ, Марыя Бартноўская і Аліна Войніч з санаторыя “Лясное”, а таксама Алена Дзенісенка і Алена Раманенка з Бягомльскай СШ.
Лепшымі салістамі названы Марыя Бартноўская, Вольга Маслоўская з РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” і Наталля Крук з Парплішчанскай СШ. За лепшыя аўтарскія творы ўзнагароджаны Ірына Рандарэвіч з Параф’янаўскай СШ, Ала Юркова з райста і Надзея Лініч з Бярозкаўскай ДС-БШ. У намінацыі “Лепшая тэатральная група” перамаглі калектывы СШ № 1 г. Докшыцы, райста і Сітцаўскай СШ. Лепшымі чытальнікамі сталі Настасся Стэфаньян з ВУ “Віцебскторф”, Таццяна Галавач з РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” і Надзея Петрашкевіч з СШ № 2 г. Докшыцы. Сярод танцавальных калектываў лепшымі названы калектывы РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, райста і Парплішчанскай СШ. У намінацыі “Дэбют – адкрыццё года” ўзнагароджаны мехатронік ВУ “Віцебскторф” Аляксей Чарняўскі.
Дыпломы раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, а таксама памятныя падарункі за падрыхтоўку лепшай тэматычнай канцэртнай праграмы сёлета атрымалі калектывы СШ № 1 г. Докшыцы, Крулеўшчынскай СШ і Докшыцкай ЦРБ.
img_9780Словы падзякі за дапамогу ў правядзенні агляду-конкурсу “Таленты Докшыччыны” прагучалі ў адрас індывідуальных прадпрымальнікаў Алега Жыліча, Аляксандра Сясіцкага, Алега Асаёнка, а таксама РГА “Белая Русь”, раённай арганізацыі аб’яднання прафсаюзаў, РК ГА “БРСМ”.
Пасля святочнага канцэрта пераможцаў конкурсу мастацкай самадзейнасці, усе прысутныя сталі ўдзельнікамі традыцыйнай рэспубліканскай акцыі “Спяём гімн разам!”, на апошнім акордзе якога неба над Докшыцамі расквеціў феерверк.

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *