Житель Бегомля избивал сожительницу из-за ревности

110405_531924df28522531924df2855aЖыхар Бягомля раўнаваў “сваю” жанчыну, як кажуць, да кожнага слупа. А каб не заглядвалася на іншых мужчын, падмацоўваў сваю рэўнасць кулаком. Збіваў часта, і так увайшоў у смак, што ў апошні раз разбіў жанчыне моцна твар. Не вытрымала здзекаў намінальнага зяця маці пакутніцы і заявіла ў міліцыю. Яна яшчэ падазравала, што зяць украў і мабільнік дачкі. Аказалася, што тэлефон ён выкінуў, калі збітая ім жанчына пагразіла, што звернецца па дапамогу ў міліцыю.
Узбуджана крымінальная справа ў адпаведнасці з арт. 154.1 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *