Судьба семьи Сосновских из Докшицкого района, потомки которой живут в Англии, Аргентине, Польше

img_9390Лізавету Горбач, у дзявоцтве Сасноўскую, звярнуцца ў рэдакцыю раённай газеты натхніла сустрэча былых жыхароў вёскі Гічанцы, на якую яна прыязджала з Маладзечна. Лізавеце Ігнатаўне захацелася расказаць пра сваю сям’ю, лёс якой сапраўды варты таго, каб пра яго ведалі іншыя. 

Пакутнік-беларус
Яе бацька Ігнат нарадзіўся ў 1894 годзе. Быў трэцім дзіцем у сям’і, пасля яго на свет з’явілася яшчэ пяць. Як гэта звычайна бывала ў тыя часы, двое памерла. Малы Ігнатка, кажучы сучаснай мовай, сваю працоўную дзейнасць пачаў у сем гадоў! Бацькі, што біліся на маленькім кавалачку зямлі, шукалі любую магчымасць, каб хаця б накарміць дзяцей. Хлопчык пасвіў кароў у пана, быў не па гадах сур’ёзны і старанны. Таму ніхто надта і не здзівіўся, калі ў дванаццаць гадоў ён пачаў бегаць ужо ў кузню, каб засвоіць вельмі патрэбнае на той час рамяство каваля. Паралельна засвойваў цяслярскія навыкі. Практычны, разумны, ён хутка скумекаў, што інакш не выбіцца з галечы сыну малазямельнага селяніна. Калі пачалася Першая сусветная вайна, быў прызваны ў армію. Трапіў на фронт, дзе атрымаў раненне. Пасля шпіталю застаўся ў Новакузнецку, працаваў там на буйным заводзе кавалём. Гэта ўжо была рабочая эліта, і Ігнат Львовіч мог дазволіць сабе многае з таго, пра што і марыць не мог у басаногім, галодным дзяцінстве. І ўсё ж пралетарыем ён так і не стаў, на бальшавіцкія лозунгі не падмануўся. Вярнуўся ў сваю Беларусь і пачаў ладкаваць жыццё амаль што на пустым месцы. Але ў яго быў такі вялікі капітал, як умелыя, працавітыя рукі, і таму ўжо ў першае лета ён зрабіў двое калёс, якія тады вельмі цаніліся. За адны можна было купіць карову. Хутка гэта жывёла з’явілася ў хляве дбайнага гаспадара, як і конь. Упрыгожвала сядзібу спраўная хата, у якой не хапала толькі гаспадыні. Яе Ігнат Львовіч знайшоў у Турках. У прыгажуні Марыі была толькі адна загана: яна не мела пасагу. “Гэта не бяда, – махнуў рукой каваль і, пакуль вёз маладую з Туркоў у Гічанцы, у Докшыцах купіў ёй той самы пасаг, каб было ўсё, як у людзей. У шчаслівай пары хутка нарадзіўся хлапчук, потым другі. img_9395І жыць бы ім ды радавацца, толькі наступіў 1939 год. Так званае вызваленне ад паноў прынесла такім адметным гаспадарам, як Сасноўскі, разбуранае сямейнае гняздо, пакуты і смерць.
Віна гэтага, па ўсім бачна, таленавітага ад прыроды чалавека была толькі ў тым, што ён не хацеў жыць у галечы і багацце ствараў сваімі рукамі, а не рабаваў фальваркі і палацы. Яго забралі ў першыя месяцы пасля яднання Беларусі. Жонку з сынамі вывезлі ў Казахстан. Там кінулі галодных, босых у бязлюдным стэпе пад адкрытым небам паміраць. Рэзалі па жывому, быццам і не людзі гэта.
Лізавета ўспамінае аповед бацькі, як нкусаўцы размясцілі такіх, як ён, у царкве, якую ператварылі ў нешта падобнае на перасыльную турму. Не выпускалі з храма нават па патрэбе. Людзі вар’яцелі, не адважваючыся апраўляцца пад фрэскамі з лікамі святых. Пасля пакут і жорсткіх допытаў на прадмет прызнання сябе шпіёнам – а разведкі якой краіны, звычайна прыдумляў сам следчы – Ігнат Сасноўскі 29 лістапада 1940 года быў прыгавораны да пяці гадоў пазбаўлення волі з паражэннем у правах. Незвычайна мяккае пакаранне па тых часах. Пэўна, надта цярплівым да болю аказаўся вясковы каваль і не падпісаў ніводнай паперы, якая б паслужыла кампраматам на яго. Сядзеў у Котласлагу, на волю выйшаў у 1944 годзе. На крылах ляцеў у сваю вёсачку, а там аказалася пуста.
Як ні было невыносна балюча і крыўдна, але трэба было жыць далей, і Ігнат Львовіч зноў ажаніўся. У гэтым шлюбе і нарадзілася Лізавета. Яна і зараз не можа забыцца, як часта аднагодкі ўскідвалі ёй на вочы, што яна дачка “ворага народа”. А вось старэйшыя людзі, наадварот, вельмі паважалі яе бацьку, раіліся з ім па розных справах. Дырэктар Тумілавіцкай школы Уласаў наогул сябраваў з Сасноўскім. А той ніяк не мог звыкнуцца з думкай, што няма яго першай сям’і. Шукаў яе паўсюдна, пісаў у розныя інстанцыі, у тым ліку і ў Чырвоны крыж. Адказ адусюль прыходзіў адмоўны.
hwscan00011swscan000022Птушаняты гнязда Сасноўскага
Распавядаць пра тое, як паміралі ў казахстанскім стэпе, сібірскай тайзе члены сем’яў “ворагаў народа”, няма патрэбы, лепей не скажаш пра гэта за Гросмана і Салжаніцына. Прыгажуня Марыя ў 1943-м годзе памерла з голаду, аддаючы дзецям большую частку тых кавалачкаў ежы, якія ўдавалася здабыць. Хлопцы, якія засвоілі, што ў сваёй краіне яны чужыя, ратавалі сябе самі, як маглі. 17-гадовы Мікалай падпісаў сабе гады і завербаваўся ў “англійскую армію”. Так ведае Лізавета Ігнатаўна. Хаця хутчэй за ўсё гэта была польская армія генерала Андэрса, якая фарміравалася з палякаў, што знаходзіліся на тэрыторыі СССР. Дыслацыравалася яна да таго, як рушыла ў Італію, менавіта на тэрыторыі Узбекістана і Казахстана. А так як яна знаходзілася пад апякунствам польскага ўрада ў Англіі, то, як вядома, некаторыя палякі станавіліся салдатамі рэгулярнай англійскай арміі, у радах якой змагаліся з немцамі.
Меншы, Іван, напаўголы і галодны, без білета ў лютым дабраўся з Казахстана аж да мяжы з Польшчай. Ехаў на дахах цягнікоў, на прыступках вагонаў. У Польшчы і застаўся жыць. Закончыў ваенную акадэмію ў Варшаве, стаў афіцэрам. У адстаўку пайшоў у званні палкоўніка польскай арміі. Яму вельмі хацелася ведаць хоць што-небудзь пра старэйшага брата і бацьку, таму бясконца пісаў пісьмы ў Беларусь. Але на канверце пазначаў чамусьці паштовае аддзяленне Таргуны і ўказваў прозвішча бацькі. Яму, зразумела, прыходзіў адказ, што Сасноўскі ў Таргунах не пражывае. І толькі Мірон Кавалевіч, калі стаў працаваць на пошце, здагадаўся, што маецца на ўвазе Сасноўскі з Гічанцаў. Так, дзякуючы гэтаму чалавеку, праз 18 гадоў сустрэліся бацька з сынам.
swscan00002img_1635-3А пра лёс Мікалая сям’я даведалася толькі ў 2012 годзе, хаця яго не пераставалі шукаць увесь пасляваенны час. Лізавета Ігнатаўна ў пошуках нават трапіла на перадачу “Чакай мяне”, але безвынікова. Вестку прынёс Інтэрнэт. Радню ў Аргентыне адшукала ўнучка Івана. Як аказалася, Мікалай Сасноўскі пасля вайны ажаніўся ў Англіі на італьянцы. У 1947-м годзе выехаў з сям’ёй у Лацінскую Амерыку. На вялікі жаль, ён не дажыў тры гады да таго часу, як знайшліся яго родныя, пра сустрэчу з якімі марыў усё жыццё. Праз год не стала і Івана. Але гічанскія хлопцы, пакуль жылі, паспелі, як бачна, завочна ўлюбіць у сваю малую радзіму і дзяцей, і ўнукаў. Сям’я, якой можа ганарыцца бацькаўшчына, хоць праз шмат дзесяцігоддзяў, але нарэшце аб’ядналася.
На свята вёскі Гічанцы Лізавета Ігнатаўна прыехала з дачкой і зяцем. Унучка Ігната Сасноўскага спякла торт, упрыгожаннем якога сталі лісцікі. На іх былі занатаваны прозвішчы ўсіх былых жыхароў гэтай маленькай вёсачкі.
Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.
Фота і копіі дакументаў
з сямейнага архіва Сасноўскіх.

Один комментарий для “Судьба семьи Сосновских из Докшицкого района, потомки которой живут в Англии, Аргентине, Польше

  • 17.09.2018 в 12:28 пп
    Permalink

    Спасибо, редакторы и г-жа Тамарзе Ольшевска за то, что рассказали о судьбе семьи моего деда Игнасиса Сосновского во время Второй мировой войны и после ее окончания. Вы видите, что потепление также достигло Беларуси (политической, исторической), и через 75 лет представлена ​​судьба серого (обычного) гражданина во время коммунистического правления. Мой дедушка Игнаси был арестован и депортирован в Новокузнецк только потому, что в Польше он работал в Горлице на различных работах — ремонте на Пограничной почте. Бабушка Мария Сосновска со своими сыновьями Миколаем и Яном была отправлена ​​в Сибирь в степи Казахстана (они были выбиты из фургона в подлинной степи — поле и должны были справиться). От дома деда до границы было несколько сотен метров. Мой дед работал в пограничной гвардии, и поэтому его арестовали, а его жену и сыновья депортировали — отправили в Казахстан после доклада завистливого соседа. В Сибири он умер мой дядя бабушка Мария (дядя) Николас присоединился к армии генерала Владислава Андерса, и мой папа присоединился к польской армии Второй и генерал Зигмунт Берлинг с армией вернулся в польский. Дед Игнаси не захотел уехать в Польшу после войны и остался в Гиличуве, потому что думал, что Польша там, и поэтому он был угнетен коммунистами до конца своей жизни. Такая судьба после освобождения имела много поляков, которые остались на старых польских территориях. Стрый Миколай закончил войну в Италии, женился на итальянской женщине и уже с сыном Миколаем эмигрировал из фашистской Италии в Аргентину. Молодые супруги, конечно же, не знали испанского языка, а в Аргентине также было трудно с четырьмя детьми. Живет в Аргентине в Буэнос-Айресе. Я нашел свою семью в Аргентине в 2012 году после смерти моего отца, который умер в 2009 году. Я узнал, что Николай умер в 2006 году. Я могу сказать, что братья никогда не встречались в беспорядке в Международном Красном Кресте в Швейцарии, где я писал в 1975 году. Эта организация не могла ответить, куда Миколай Сосновский пошел после окончания военной службы. В английских архивах, касающихся Армии Андерса, у них не было данных о том, куда мог уйти Миколай Сосновский. Он не приехал в Польшу, потому что он мог прервать его гонениями или даже смертью для многих солдат, которые пришли с запада после войны в Польшу, не подозревая, что ждет их в коммунистической Польше.

          Мой второй дед, Владислав Юшкевич, который жил в Доксице, также был арестован и отправлен в Коми СССР, где он работал насильно как шахтер. Дед Володислав в Коми находился в Учке (Ухта) до 1950 года. Его увезли за управление пивоварней в Доксице во время немецкой оккупации. Ему повезло, что он был депортирован без жены Зофии, четырех сыновей и шести дочерей. Однако в 1945 году красноармейцы расстреляли самого старшего сына, Станислава Юшкевича.

                 Еще раз спасибо за описание судьбы семьи Игнасиуса Сосновского.
    Dzień dobry

    Dziękuję Redakcji i Pani Tamarze Olszewskiej za opisanie losów rodziny mojego dziadka Ignacego Sosnowskiego w czasie II Wojny Światowej i po jej zakończeniu. Widać że na Białoruś również dotarło ocieplenie (polityczne, historyczne) i po 75 latach przedstawiane są losy szarego (zwykłego) obywatela w trakcie rządów komunistycznych. Mój dziadek Ignacy został aresztowany i wywieziony do Nowokuźniecka tylko dlatego, że w Polsce w Giczancach wykonywał różne prace — naprawy na placówce Straży Granicznej. Babcia Maria Sosnowska z synami Mikołajem i Janem została zesłana na Syberię na stepy Kazachstanu (z wagonu wysadzono ich w szczerym stepie — polu i musieli sobie radzić). Od domu dziadka do granicy było kilkaset metrów. Dziadek pracował dla Straży Granicznej i tylko dlatego został aresztowany a jego żonę i synów wywieziono — zesłano do Kazachstanu po doniesieniu złożonym przez zawistnego sąsiada. Na Syberii zmarła moja babcia Maria stryj (wujek) Mikołaj wstąpił do armii generała Władysława Andersa a mój tata wstąpił do Drugiej Armii Wojska Polskiego generała Zygmunta Berlinga i z tą armią wrócił do Polski. Dziadek Ignacy po wojnie nie chciał wyjechać do Polski i został w Giczancach gdyż uważał, że tam jest Polska i dlatego do końca swojego życia był gnębiony, prześladowany przez komunistów. Taki los po wyzwoleniu miało wielu polaków, którzy pozostali na dawnych polskich terenach. Stryj Mikołaj wojnę zakończył we Włoszech, ożenił się z Włoszką i już z synem Mikołajem wyemigrował z faszystowskich Włoch do Argentyny. Młodzi małżonkowie oczywiście nie znali języka hiszpańskiego i w Argentynie też mieli ciężko z czwórką dzieci. W Argentynie mieszkał w Buenos Aires. Rodzinę w Argentynie odnalazłem w 2012 roku już po śmierci mojego taty, który zmarł w 2009 roku. Dowiedziałem się, że Mikołaj zmarł w 2006 roku. Mogę powiedzieć, że bracia nie spotkali się nigdy przez bałagan w Międzynarodowym Czerwonym Krzyżu w Szwajcarii gdzie pisałem już w 1975 roku. Organizacja ta nie potrafiła odpowiedzieć gdzie pojechał Mikołaj Sosnowski po zakończeniu służby wojskowej. W archiwach angielskich dot. Armii Andersa też nie posiadali żadnych danych na temat gdzie mógł wyjechać Mikołaj Sosnowski. Do Polski nie przyjechał bo mogło to dla niego skończyć się prześladowaniem lub nawet śmiercią jak dla wielu żołnierzy, którzy przyjechali z zachodu po wojnie do Polski nieświadomi tego jaki los czeka ich w komunistycznej Polsce.

    Mój drugi dziadek Władysław Juszkiewicz, który mieszkał w Dokszycach również został aresztowany i zesłany do Komi ZSRR gdzie pracował przymusowo jako górnik. Dziadek Władysław w Komi przebywał w Uchcie (Ukhta) do 1950 roku. Wywieziony został za to, że kierował browarem w Dokszycach w czasie okupacji niemieckiej. Miał szczęście, że wywieziono go bez żony Zofii, czterech synów i sześciu córek. W 1945 roku Czerwonoarmiści zastrzelili jednak najstarszego syna Stanisława Juszkiewicza.

    Jeszcze raz dziękuję za opisanie losów rodziny Ignacego Sosnowskiego.

    Pozdrawiam
    Zbigniew Sosnowski
    Toruń

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *