День физкультурника прошел в Докшицах + ФОТО

img_5119Кожную трэцюю суботу мая ў Беларусі адзначаецца Дзень работнікаў фізкультуры і спорту. Менавіта да гэтага свята была прымеркавана раённая спартакіяда па летніх відах спорту сярод працоўных калектываў у рамках праграмы “Малая радзіма”. 

Па традыцыі, збор каманд адбыўся на плошчы Палявога. 21 каманду з 20-ці арганізацый і пяці сельсаветаў вітаў старшыня райвыканкама Алег Пінчук. Ён адзначыў работу Докшыцкай ДзЮСШ, выхаванцы якой сёлета заваявалі 75 медалёў, узгадаў перамогі зямлячкі-чэмпіёнкі Лізаветы Дорц, выказаў падзякі калектывам і іх кіраўнікам, якія актыўна ўдзельнічаюць у спартыўным жыцці раёна. Пачэснай і справядлівай барацьбы пажадала ўдз­ельнікам спартакіяды намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна.
Пасля падвядзення вынікаў круглагадовай спартакіяды 2018 года сярод працоўных калектываў і жыхароў сельсаветаў старшыня райвыканкама ўручыў узнагароды пераможцам. Першае месца раздзялілі зборныя РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” і Крулеўшчынскага сельсавета, другое – аддзела па адукацыі і Сітцаўскага сельсавета, трэцяе – спартсмены СШ № 2 г. Докшыцы і Крыпульскага сельсавета.
Пасля спартыўнага флэш-мобу ад бэрэсэмаўцаў удзельнікі свята рушылі калонай на гарадскі стадыён з дзяўчатамі-сцяганосцамі наперадзе. Першае спаборніцтва – эстафета, у якой самай хуткай была каманда СШ № 2 г. Докшыцы, за яе ўдзельнікамі адзін за другім фінішавалі спрынтары з Сітцаўскага сельсавета і аддзела па адукацыі.
Пасля забегу спартсмены разышліся па розных пляцоўках: ігралі ў міні-футбол і валейбол, штурхалі гіру, кідалі гранату. Асобна, у своеасаблівым “ціры” ля ДзЮСШ, праводзіліся спаборніцтвы па стральбе з пнеўматычнага пісталета. Санстанцыя сумесна з ЦРБ арганізавалі “Пляцоўку здароўя”, на якой ахвотным вымяралі артэрыяльны ціск, рост і вагу.
Але самым сапраўдным выпрабаваннем для ўдзельнікаў былі не спартыўныя дысцыпліны, а гарачае сонца, пякучы вецер і чаканне чарговага спаборніцтва.
Завяршальным этапам было перацягванне каната. Каб справіцца з ім, камандам трэба было на самой справе, як кажуць, “адкрыць другое дыханне”. На мяжы магчымага гэта рабілі тыя зборныя, у якіх адны і тыя ж спартсмены ўдзельнічалі амаль у кожным відзе спорту.
Дыпломы і кубкі пераможцам і прызёрам уручыла намеснік старшыні райвыканкама Аксана Палачаніна. Самых меткіх стралкоў, сярод якіх лепшыя вынікі паказалі Андрэй Высокіх, Аляксандр Роўба і Вольга Карніловіч, віншавала старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ядвіга Шульгат.

Вынікі раённай спартакіяды па летніх відах спорту

Валейбол:
1 месца – РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”;
2 месца – Сітцаўскі сельсавет;
3 месца – Парплішчанскі сельсавет.
Міні-футбол:
1 месца – Бягомльскі сельсавет;
2 месца – Крыпульскі сельсавет;
3 месца – СШ № 2 г. Докшыцы.
Гіравы спорт:
звыш за 90 кг – Віктар Яцук (1 месца), Дзмітрый Палачанін (2 месца), Сяргей Бранзевіч (3 месца); да 90 кг – Аляксандр Чарняўскі (1 месца), Яўген Бушуеў (2 месца), Яўген Касцюковіч (3 месца); да 75 кг – Віталь Сапрыкаў (1 месца), Аляксандр Траба (2 месца), Аляксандр Навічонак (3 месца).
Кіданне гранаты: Алена Аліноўская і Іван Грыгор’еў (1 месца), Кацярына Ерамейка і Яўген Раманоўскі (2 месца), Таццяна Собаль і Аляксей Петух (3 месца).
У перацягванні каната не было мацнейшых за каманду ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”. Таксама ў тройку лідараў трапілі камунальнікі і зборная РАНС і ТЦСАН.
У агульным заліку залатымі пераможцамі сталі спартсмены Крулеўшчынскага сельсавета. На другім і трэцім месцах – РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” і СШ № 2 г. Докшыцы адпаведна.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *