Вандализм на докшицких дорогах

img_5098Вандалізм на дарогах па-ранейшаму з’яўляецца галоўным болем для дарожнай службы.
– Людзі ніяк не навучацца бытавой культуры, – гаво­рыць галоўны інжынер філіяла ДРБУ-180 Мікалай Сіўко. – Псуюць дарожныя знакі, бяздумна наносяць шкоду, і нават не задумваюцца, што гэтымі сваімі дзеяннямі падвяргаюць бяспецы іншых удзельнікаў руху. Дадзеная праблема тычыцца амаль кожнага кутка раёна. Асабліва ў гэтым годзе “дасталася” Валкалатчыне. Напрыклад, на ўчастку дарогі Янукі – Струкі знак “Саступі дарогу” скрадзены разам са стойкай. Тры стойкі зрэзаны на дарозе Валкалаты – Гарадзішча – Малякова, Сітцы – Лісавічы пазбавіліся шасці жалезабетонных канструкцый. Тры знакі прастрэлены на дарозе Параф’янава – Крыпулі. Зніклі сем стоек на пад’ездзе да вёскі Вешняе. Металічныя стойкі прыйшлося замяняць на драўляныя. Неяк прышлося ўбачыць агароджу з нашых стоек: іх нават не перафарбавалі. Але даказаць, што яны менавіта нашы, мы не змаглі. Як кажуць: “Не злоўлены, не злодзей”.
Яшчэ адна праблема – гэта пашкоджанне аўтобусных павільёнаў. Так, сёлета ў Параф’янаве прыйшлося поўнасцю памяняць абшыўку будынка на адным з прыпынкаў. Таксама збітыя і спісаныя павільёны ў Сітцах, на дарозе Кромавічы – Вуглы. Людзі наракаюць на дарожныя падаткі, але не задумваюцца, што частка іх ідзе якраз на аднаўленне таго, што псуецца хуліганамі. Напрыклад, кошт аднаго знака са стойкай і работа па яго ўстаноўцы абыходзяцца дарожнікам у 200 рублёў.
Скрадзеныя ці пашкоджаныя дарожныя знакі – гэта праблема кожнага з нас, бо ўсе мы з’яўляемся карыстальнікамі дарог. “Дарожная азбука” на іх – гэта, у першую чаргу, наша бяспека. Кіроўца, які садзіцца за руль, арыентуецца па спецыяльнай разметцы і дарожных знаках. А калі іх няма? Адказ дайце самі.
Яўгенія МАЛЕВІЧ.
НА ЗДЫМКУ: прастрэлены знак на выездзе з аб’язной на шашу Докшыцы – Лепель.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *