Акция Беларусь против табака

З 31 мая па 21 чэрвеня праводзіцца рэспубліканская інфармацыйна-адукацыйная акцыя “Беларусь супраць тытуню” пад дэвізам “Тытунь і здароўе лёгкіх”. Завершыцца акцыя ў дзень адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў, як спаборніцтваў, свабодных ад тытуню.

Апошнім часам барацьба супраць ужывання тытуню становіцца прыярытэтнай ва ўсім свеце. Актуальна гэта і для Рэспублікі Беларусь. Мэта акцыі – прыцягненне ўвагі да рызыкі для здароўя, звязанай з ужываннем тытуню, да эфектыўных мер па зніжэнні ўзроўню спажывання тытунёвых вырабаў, і да прычынна-следчай сувязі паміж ужываннем тытунёвых вырабаў і развіццём хвароб лёгкіх.

tabak

У перыяд ІІ Еўрпапейскіх гульняў на тэрыторыі ўсіх спартыўных аб’ектаў курэнне забаронена. Спорт і нікацін – несумяшчальныя, таму будзе праведзена маштабная кампанія па папулярызацыі здаровага ладу жыцця.

Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 2 ад 24 студзеня 2019 года зацверджана Палажэнне аб дзяржаўным рэгуляванні вытворчасці, абароту і спажывання тытунёвай сыравіны і тытунёвых вырабаў, вытворчасці, абароту і выкарыстання электронных сістэм курэння, якое прадугледжвае ўзмацненне жорсткасці мер антытытунёвага заканадаўства ў Беларусі. Ён уступіць у моц 27 ліпеня гэтага года. Асноўнай мэтай дакумента з’яўляецца паслядоўнае абмежаванне даступнасці тытунёвых вырабаў, электронных сістэм курэння, вадкасцяў для іх, сістэм для спажывання тытуню. Гэта ў сваю чаргу будзе спрыяць прадухіленню негатыўнага ўплыву курэння на стан здароўя цяперашняга і будучых пакаленняў.

Па матэрыялах друку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *