Как открывали ясли-сад №1 после капитального ремонта в Докшицком районе

img_8005У Докшыцах адбылося адкрыццё яслі-садка № 1. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзімір Андрэйчанка, старшыня райвыканкама Алег Пінчук, старшыня раённага Савета дэпутатаў Валянціна Рандарэвіч і ўсе тыя, хто чакаў гэтага знакавага моманту: работнікі ўстановы, бацькі і, вядома, самі дзеці.
– Гэта вельмі прыемная падзея для ўсяго горада, і ў першую чаргу для маладых сем’яў, якія ствараюцца тут, – адзначыў Уладзімір Андрэйчанка. – Радуе, што з 2011 года ў раёне назіраецца прырост насельніцтва. Па ўзроўні нараджальнасці Докшыцы займаюць другое месца сярод раённых цэнтраў вобласці. Спадзяюся, што новы аб’ект, на адкрыцці якога мы з вамі зараз прысутнічаем, стане для яго маленькіх жыхароў другім домам.img_7961 img_7969 img_7980 img_7985 img_7991 img_7997 img_8000 img_8016 img_8026 img_8029 img_8044 img_8049 img_8051 img_8055 img_8059 img_8081 img_8090 img_8097 img_8108 img_8150
Старшыня Палаты прадстаўнікоў падзякаваў усім, хто займаўся рамонтам і мадэрнізацыяй яслі-садка, і ўручыў памятны падарунак калектыву дашкольнай установы (на здымку).
Алег Пінчук, у сваю чаргу, выказаў удзячнасць дэпутату за тую падтрымку, якую ён аказвае раёну. Прыгадаў, што за апошнія гады з яго дапамогай у нашым раёне з’явіўся сучасны аўтавакзал, уведзены ў строй водна-аздараўленчы цэнтр і стаматалагічная паліклініка, рэканструявана кіна-канцэртная зала “Іскра”, пабудаваны станцыі абезжалезвання вады і ачышчальныя збудаванні, праведзены рамонт дарог, навучальных устаноў і іншых аб’ектаў. Зараз вядуцца работы па мадэрнізацыі будынка ЦРБ.
– Адкрыццё абноўленага дзіцячага садка – сапраўднае свята для ўсіх нас, – падкрэсліў Алег Леанідавіч. – Установа разлічана на 116 месцаў. Рамонт і мадэрнізацыя каштавалі 1 мільён 600 тысяч беларускіх рублёў. Упэўнены, што ў садку будуць створаны спрыяльныя ўмовы для развіцця творчых, інтэлектуальных і спартыўных здольнасцей выхаванцаў.
Загадчыца дашкольнай установы Алена Падалец таксама падзялілася сваімі ўражаннямі ад гэтай доўгачаканай падзеі. Яна назвала добраўпарадкаваную прылеглую тэрыторыю “аазісам прыгажосці” і запэўніла прысутных, што калектыў прыкладзе ўсе намаганні, каб яслі-садок №1 па праве называўся першым. Дырэктар РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Дзмітрый Каляга таксама павіншаваў установу з другім днём нараджэння і перадаў дашкалятам падарункі.
Адкрыцця садка не менш чакалі бацькі тых дзяцей, чый смех хутка загучыць у яго сценах. Ад іх імя выступіла старшыня бацькоўскага камітэта Таццяна Модаль. Яна падзякавала ўсім, хто зрабіў дзецям такі шыкоўны падарунак, і падкрэсліла, што бацькі павінны вырасціць сваіх дзетак так, каб яны ўмелі цаніць працу дарослых.
Не засталіся ўбаку ад свята і галоўныя героі ўрачыстасці – дзеці. Яны падрыхтавалі для гасцей і прысутных невялічкі канцэрт: парадавалі песнямі, танцамі і вершамі. На памяць аб знакавай падзеі Уладзіміру Андрэйчанку і кіраўніцтву раёна былі падараваны сувеніры – лялькі «Дакшычанкі».
Кульмінацыйны момант пераразання чырвонай стужкі суправаджаўся гучнымі апладысментамі жыхароў райцэнтра. Затым усе ахвотныя прайшліся па калідорах, зазірнулі ў пакоі, ацанілі інтэр’ер садка. Кожны змог упэўніцца, што дашкольная ўстанова цалкам адпавядае патрабаванням часу.

Таццяна САКОВІЧ.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *