Создана инициативная группа

banner_vybory-2019-belarus-800x445У краіне ў акружных выбарчых камісіях ідзе рэгістрацыя ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. З 8 верасня яны прыступілі да збору подпісаў у падтрымку свайго кандыдата на дэпутацкі мандат.

Па афіцыйных дадзеных ва ўсіх 14 выбарчых акругах, якія створаны ў Віцебскай вобласці, пададзена больш за 20 заяў аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы. У Докшыцкай выбарчай акрузе № 22 таксама зарэгістравана ініцыятыўная група па вылучэнні Уладзіміра Паўлавіча Андрэйчанкі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Трэба нагадаць, што ў адпаведнасці з заканадаўствам ініцыятыўная група выбаршчыкаў, якая збірае подпісы, павінна налічваць не менш за 10 чалавек. Пры вылучэнні такім спосабам ініцыятыву павінны падтрымаць як мінімум 1000 выбаршчыкаў, якія пражываюць у дадзенай выбарчай акрузе.
Акрамя гэтага, правам вылучэння кандыдатаў у дэпутаты надзелены палітычныя партыі (ажыццяўляецца вышэйшымі органамі палітычных партый) і працоўныя калектывы на сходах выбаршчыкаў.
Этап вылучэння кандыдатаў у дэпутаты прадоўжыцца да 7 кастрычніка ўключна.
Наталія ЖДАНОВІЧ,
старшыня акруговай
выбарчай камісіі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *