С Украиной подписан ­­ контракт на строительство трассы

6Беларускія дарожнікі падпісалі з Украінай буйнейшы кантракт на будаўніцтва трасы ў Ровенскай вобласці. Такую інфармацыю размясціла ў Facebook кампанія «Белаўтадар-Украіна», паведамляе БЕЛТА.

«11 кастрычніка падпісаны буйнейшы на сёння кантракт у сферы дарожнага будаўніцтва для беларускіх прадпрыемстваў ва Украіне, што стане часткай будучага праекта «Паўночны абход Роўна», заключаны паміж Службай аўтамабільных дарог і ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст нумар 2, Гомель», што ўваходзіць у склад холдынга «Белаўтадар», — паведамляе «Белаўтадар-Украіна».
Беларускае прадпрыемства 25 верасня было прызнана пераможцам у тэндары на будаўніцтва гэтай аўтадарогі, удзельнікамі якога былі таксама турэцкая кампанія Onur і азербайджанская Evrascon. Гэта адзін з буйнейшых тэндараў, якія праводзіліся ў Ровенскай вобласці. Сума кантракта складае 745 999 тысяч грыўняў, што амаль на 10 працэнтаў менш за кошт будаўніцтва, прадугледжанага тэндарнай дакументацыяй. Такім чынам, беларускія дарожнікі сэканомяць для ўкраінскага бюджэту амаль 80 мільёнаў грыўняў.
Пачатак будаўніцтва новай асфальтабетоннай аўтадарогі, якая будзе мець па дзве паласы ў кожным напрамку, плануецца ў бягучым годзе. Прадоўжыцца яно да канца 2020 года. «Белаўтадар» мае намер і ў далейшым нарошчваць сваю прысутнасць на ўкраінскім рынку дарожнага будаўніцтва.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *