Ученики Докшицкой ДШИ имени Н. Соколовского в очередной раз доказали, которых вершин они могут достичь

Спяваюць ‘‘Пацеркі’’.

Спяваюць ‘‘Пацеркі’’.

Вучні Докшыцкай ДШМ імя Н. Сакалоўскага ў чарговы раз даказалі, якіх вяршынь яны могуць дасягнуць, калі іх прыродныя здольнасці, працавітасць накіроўваюцца ў патрэбнае рэчышча высокапрафесійнымі, творчымі настаўнікамі.
Асабістая скарбонка Віялеты Будзько, выхаванкі настаўніцы Веранікі Місачэнка, папоўнілася яшчэ адным Дыпломам І ступені, які яна атрымала за мастацкае чытанне на міжнародным фестывалі-конкурсе “Піраміда зорак”.
Дыплом І ступені атрымалі таксама старэйшыя ўдзель­нікі фолк-групы “Пацеркі”, якой кіруе настаўніца Аксана Глінская, на ІХ адкрытым фестывалі мастацтваў “Хрустальная ліра”. Вакальнае майстэрства сярэдняга саставу на гэтым жа конкурсе ацэнена Дыпломам ІІ ступені.
Павел Рандарэвіч стаў уладальнікам адразу дзвюх прэстыжных узнагарод: Дыпломаў лаўрэата ІІ ступені ІІІ адкрытага рэспубліканскага творчага фестываля-конкурсу “Талісман удачы” ў намінацыі “Інструментальная творчасць. Народныя інструменты (гітара)” і Міжнароднага конкурсу па відэазапісах на лепшае выкананне абавязковага твора. Віншаванні прымае і яго настаўніца Алена Шалапа.
Ансамбль цымбалістаў Алены Трус і Аксаны Чарнавок “Перазвоны” стаў уладальнікам Дыплома ІІІ ступені на ІV адкрытым міжрэгіянальным фестывалі ансамблевай музыкі “Вясёлка сугучнасцей”.
Вучаніца школы Анастасія Багаткевіч прыняла ўдзел у адборачным туры (дзеці) фестывалю-конкурсу “Славянскі базар 2020”.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

Фота з асабістага архіва.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *