«Белпочта» вводит комиссию

img_1330З 1 студзеня 2020 года ва ўсіх аддзяленнях сувязі “Белпошта” за правядзенне плацяжоў цераз сістэму АРІП (адзінага разліку і інфармацыйнай прасторы) будзе спаганяцца дадатковая плата ў памеры 0,60 рубля за кожны плацеж.
Як паведаміла намеснік начальніка Докшыцкага РВПС Алена Касцючэнка, дадатковая плата не будзе спаганяцца пры ажыццяўленні плацяжоў удзельнікамі Вялікай Айчыннай вайны (пры непасрэдным звароце і прадастаўленні пацвярджальнага дакумента); у бюджэт; на дабрачынныя рахункі; на карысць вытворцаў паслуг за асноўныя і дадатковыя жыллёва-камунальныя паслугі; на карысць РУП “Белтэлекам” за паслугі “тэлефон” і «ТСІС”; на карысць РУП “Белпошта”.
Таксама дадатковая плата не бу­дзе спаганяцца пры аплаце паслуг на плацежна-даведачных тэрміналах (банкаўскімі аплатнымі карткамі і наяўнымі грашыма).
А вось, напрыклад за аплату мабільнай сувязі, ZALA, харчавання ў дзіцячым садку і іншыя камісія складзе
60 капеек.

Тэкст і фота Пятра РОМЫСЛАВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *