Мария Ючкович

***
Чары лета, вы недаўгавечныя,
Ды затое вечны напамін.
Таямніцы сніць мае сардэчныя Не ў пару расцвіўшы мой язмін.

Твой схавалі пацалунак
слодычны
Россыпы няходжаных суніц.
I рамонак, сціпла мне варожачы, Зберагае святасць таямніц.

Гладзь ракі ўся зоркамі засеяна. Двое на сцяжынцы лугавой…
Галава ўспамінамі захмелена.
Што ж паробіш
з гэткай галавой?..

***

Маё каханне, быццам яблык спелы,
Гатовы кожны міг з галін сарвацца.
Чаму, скажы, ты стаў
такі нясмелы?
У чым яшчэ ты можаш сумнявацца?

А поўня за акном, якая поўня!
Не спіцца, хоць даўно ўжо
за дванаццаць.
І я загадваю: — Ты прыйдзеш сёння,
Каб больш ніколі ўжо не расставацца.

***
Змрок асенні зноў
пачаў згушчацца.
Мне ж дамоў не хочацца ісці.
Ну няўжо прыйшла
пара расстацца
У няўтульна-ветраным
жыцці?
Не, не, не, я буду
спадзявацца,
Што я падману няўмольны лёс –
І не трэба будзе
расставацца,
І цябе я выпрашу ў нябёс –

Моцнага, здаровага душою,
Здольнага перамагчы
свой тлум.
Ды няма, нідзе няма спакою,
Зноў трывожна мне
ад цяжкіх дум.

Прасвяты
Мікола Цудатворны!
Сатвары свой міласцівы цуд
І вярні, вярні нам наша ўчора,
Дзе няма ні здрады, ні пакут.

Дай нам сілы на сям’ю,
на працу,
На сустрэчу. Грэх ты
нам даруй.
Шчасце дай малітвай
узмацняцца.
Уратуй нас, грэшных,
уратуй.

***
Вось яно,
наша лета.
Пах даспелых
суніц.
Як жа помніцца
светла
Гэта ўсё да драбніц!

Нечаканасць спатканняў,
Ружаў свежых дурман.
І далёкае ранне.
І бязважкі туман.

І вачэй захапленне…
Як мне свецяць яны!
Свята лепшых імгненняў,
Як прыходзіш ты ў сны.

Ты — мой сон, маё шчасце.
Ты — няўтольны мой боль.
Да граніту прыпасці
У журбе мне дазволь.

Тады побач мы, блізка.
І далёка зіма.
Лета — сноў маіх нізка,
Маіх мараў размах.

І не будзе расстання,
І не будзе зімы.
Толькі нашае ранне,
Дзе шчаслівыя мы.

***

(з падборкі “Парэцкі край у паданнях, вершаваных апавяданнях”)

 

Там, дзе ціхая Сэрвач уецца,

Сіні Бор горда ўзняў галаву,

Добра марыцца, шчыра пяецца.

Там цудоўныя людзі жывуць.

 

На прывольных парэцкіх абшарах,

На прасторах балот і лясоў

Столькі цудаў адкрыецца, мараў,

Таямніцаў і казачных сноў.

 

Даўніны нашай цені і зданні,

Што схаваліся ў багну даўно.

Адрадзіліся зноў у паданнях,

Дык хутчэй жа адчынім акно.

 

У гісторыю, у самабытнасць,

Таямніцы пачнём вывучаць,

Каб пазнаць чалавечую існасць,

Каб цікавую працу пачаць.

 

Не будзе ў вёсках новых вёснаў

 

Вайны пажары-ліхалецці

Трывожаць памяць нашу зноў.

Тады глядзець ў вочы смерці

І пралівалі людзі кроў.

 

За нас, за волю, за Радзіму

Ад жудасных, нясцерпных ран

У акружэнні ён загінуў,

Тутэйшы хлопец, партызан.

 

А колкі ж іх? Гінулі дзеці

Ад рук фашыстаў у агні.

У Шунеўцы можна памерці

Ад звонкай, страшнай цішыні…

 

Суровы лёс спаленых вёсак.

У сэрца болем стукае ён.

Не бедзе ў весак новых вёснаў.

Вайне ж навекі – наш праклён!

***

Вечар і адзінота,

Відаць, неблагая пара.

Туман прылёг на балота,

І зажурылася хмара.

Ёй захацелася плакаць

Так непасрэдна і шчыра.

Сталі дажджынкі капаць –

І заспявала ліра,

Захваляваліся струны,

Пазнаўшы былыя акорды.

Як жа быць хочацца юнай,

Недасягальнай і гордай!

І гэты зажураны вечар,

І гэтая плакса-хмара

Дораць мне сёння сустрэчу

З юнацтвам. Ды толькі ў марах.

 

***

Не чапляйся за тое,

Чаго нельга вярнуць,

Бо яно ўжо – былое…

Толькі як мне заснуць,

Каб не чуць і не бачыць,

І каб не адчуваць, як іначай,

Іначай сталі струны спяваць,

Што спявалі суладна.

Так, фальшывяць яны…

І нічога не справіш.

І чыёй больш віны?

***

Слова шукаю – успомню цябе,

Быццам і голас пачую.

Слова ў маёй неспатольнай журбе

Мяне без цябе ратуе.

 

Верш, нібы памяць, звініць, звініць…

Ты ж так любіў мае вершы!..

І цень адзіноты жыве ў кожным дні.

І цяжка душы маёй грэшнай.

***
А мне без цябе не сонечна.
А мне без цябе не росна.
А мне без цябе не бязвоблачны
Час сенакосны.

А мне без цябе шчасліваю
Быць, мусіць, і не выпадае.
І песня мая тужлівая
Між зорак вітае.

І сад з негустою квеценню
Не лечыць душэўныя раны.
Ды толькі жалобна свецяцца
Свечкі каштанаў.

***
А боль мой стаў проста памяццю.
А доўга ж ён быў проста болем.
І засціла ўсё снежнай замеццю
Зіма, што разлеглася ў полі.

Зіма, што брыльянты развесіла
На гнуткіх галінах бярозы,
Што горкія слёзы прыкмеціла
І замарозіла слёзы.

Вясна палячыла фіялкамі,
Сыпнуўшы іх шчодра на ўзмежак,
А лету хацелася яркасці,
А лету хацелася ўсмешак.

А восень дарыла золата,
Дарыла глыбокую неруш.
Баравікоў было сёлета
Столькі, што ў шчасце паверыш.

Ды хоць часова забудзешся
Пра незваротную страту.
Знарок у трох соснах заблудзішся.
Лес – тваёй музай і хатай.

Комментарии:

hotel-seillac.com : Prescription Prix, Coupons & Pharmacie Information

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *