Атрымалі сертыфікат

Уся вытворчая дзейнасць у Бягомльскім лясгасе звязана з пастаяннай рызыкай, а таму тут асаблівая ўвага надаецца ахове працы, за якую на прадпрыемстве адказвае інжынер аховы працы Святлана Міхайлаўна Здораўцава. Сёння ёй слова:
– У лютым ва ўрачыстых абставінах дырэктару ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” Аляксею Іванавічу Пракопаву ў прысутнасці ўсяго нашага калектыву і прадстаўнікоў УП “Белгіпралес” дырэктар УП “Белгіпралес” І.П. Кліменка ўручыў сертыфікат адпаведнасці сістэмы кіравання аховай працы патрабаванням СТБ 18001-2009 (на здымку).
ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” прымае ўдзел у конкурсах-аглядах на лепшую арганізацыю працы па ахове працы, якія праводзяцца сярод арганізацый раёна і лясгасаў вобласці. Па выніках конкурсу-агляду па Докшыцкім раёне за 2008 год лясгас быў прызнаны пераможцам (першае месца) і атрымаў грамату Докшыцкага раённага выканаўчага камітэта. З 19 лясгасаў Віцебскага ДВЛГА па выніках конкурсу-агляду за 2008 год лясгас заняў другое месца.

З вопыту работы
па ахове працы
У ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” распрацавана і ўкаранёна Сістэма кіравання аховай працы (далей – СКАП) згодна з СПБ 18001-2009 “Сістэма кіравання аховай працы. Патрабаванні”.
Мэта стварэння СКАП – кіраванне рызыкай, якая існуе ў ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”, з мэтай забеспячэння здаровых і бяспечных умоў працы для кожнага работніка.
Асноўная задача СКАП – стварэнне сістэмы, якая дазваляе зніжаць рызыку, прыцягваць увесь персанал да дзейнасці, звязанай з аховай працы.
Планаванне дзейнасці ў сферы аховы працы з’яўляецца адной з важнейшых функцый СКАП, якая дазваляе прывесці ў парадак і сістэматызаваць магчымыя шматлікія мерапрыемствы і дзеянні, накіраваныя на дасягненні мэт аховы працы і выканання палажэнняў кіраўніцтва лясгаса па ахове працы. Пры планаванні бярэцца ў разлік наступнае:
— вызначэнне рызыкі ў кожным структурным падраздзяленні і яе ацэнка;
— устанаўленне мэт у сферы аховы працы ў структурных падраздзяленнях і ў лясгасе ў цэлым;
— фарміраванне праграмы кіравання аховай працы і кантроль за яе ўкараненнем у структурных падраздзяленнях і ў лясгасе ў цэлым.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *