Праблем быць не павінна

На дні Докшыцкага сельсавета, які быў праведзены ў аўторак, 5 кастрычніка, традыцыйна разглядалі работу мясцовага Савета дэпутатаў. Адзнаку ёй далі самі жыхары падначаленай тэрыторыі. Докшыцкі сельсавет аб’ядноўвае 26 населеных пунктаў, у 21 з іх прыжываюць людзі. Ва ўсіх жылых вёсках, і густанаселеных, і дробнанаселеных, быў праведзены прыём грамадзян па асабістых пытаннях адказнымі работнікамі райвыканкама, кіраўнікамі службаў і ўпраўленняў. У 13 населеных пунктах ад грамадзян не паступіла ніводнага праблемнага пытання. У многіх выказвалі падзяку за работу выканаўчай уладзе, кіраўнікам асобных службаў і арганізацый. У большасці сваёй людзі задаволены гандлёвым, медыцынскім, бытавым абслугоўваннем. Не ўзнікала пытанняў і наконт апрацоўкі прысядзібных надзелаў, набыцця зерня і іншай сельскагаспадарчай прадукцыі. Праўда, задавальняцца не даводзіцца поўнасцю, таму што практычна пастаяннай праблемай стала асвятленне вясковых вуліц. То лямпачка перагарэла, то ліхтар не пастаўлены… На пасяджэнні за такія недаробкі строга спыталі ў начальніка раёна электрычных сетак Р.П. Клімовіча і папярэдзілі за нядобрасумленныя адносіны да працы.

Было выказана жыхарамі Докшыцкага сельсавета некалькі праблемных пытанняў з водазабеспячэннем. Напрыклад, адзначана, што не працуе воданапорная калонка ў вёсцы Восава каля дома № 68. Прасілі людзі працягнуць водаправод у вёсцы Чырвонае Беразіно на ўчастак вуліцы Савецкай. Жыхары вёскі Касцюкі прасілі ачысціць супрацьпажарны вадаём. У Турках узнікла праблема з водазабеспячэннем. Прасілі жыхары дапамагчы з ачысткай калодзежа.

8 жыхароў вёскі Дубавое прасілі закрыць праз іх населены пункт праезд высокагабарытнага аўтатранспарту. Жыхары Масловічаў нагадалі пра не да канца абгароджаныя мясцовыя могілкі. У Лапутах прасілі паскорыць работу па рамонце ўчастка дарогі да могілак. Малаказдатчыкі з Чырвонага Беразіна просяць разабрацца з узяццем пробаў малака на тлустасць прадпрымальнікам Асаёнкам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *