Лялькі і цацкі сваімі рукамі

У Цэнтры дзіцячай творчасці адкрыта раённая выстава выяўленчай і дэкаратыўна-прыкладной творчасці навучэнцаў устаноў адукацыі, якая праходзіць у рамках V раённага фестывалю “Юныя таленты”.

Больш за 80 работ з 17 устаноў адукацыі прадстаўлена ў намінацыях “Малюнак”, “Лялька”, “Цацка”.

У малюнках дзеці адлюстравалі свае ўяўленні пра навакольны свет, яго непаўторную прыгажосць і хараство, любімых жывёл і птушак, любімыя заняткі. Пераможцамі ў розных узроставых катэгорыях сталі: гурткоўцы Цэнтра дзіцячай творчасці Валерыя Гмырак, Таццяна Касцюк, Кацярына Модаль, вучні УА “Валкалацкая ДАСШ” Арцём Навумец і Анастасія Жарына, вучаніца УА “Замастоцкі ДВПК ДСБШ” Наталля Стрыжонак.

Найбольш цікавымі для наведвальнікаў выставы сталі лялькі, для стварэння якіх аўтары вакарысталі паперу, тканіну, салому і іншыя матэрыялы. Цацкі прадстаўлены ў тэхніцы вязанне і шыццё, змешанай тэхніцы. Галоўнае, што ўсе ўдзельнікі праявілі фантазію, творчы і нестандартны падыход.

У намінацыях “Лялька” і “Цацка” экспануецца больш работ навучэнцаў, якія займаюцца ў гуртках Цэнтра дзіцячай творчасці, УА “Параф’янаўская ДАСШ” “Беларуская саломка”, “Дэкаратыўны дызайн” (кіраўнікі гурткоў А.Я. Герко, С.М. Ючкавіч, В.А. Сазановіч). Лепшыя работы ў гэтых намінацыях выканалі Ірына Навумец (УА “Докшыцкая ДАСШ № 2”), Дзмітрый Ставер (УА “Докшыцкая ДАСШ № 1”), Крысціна Каросцік, Дзіяна Фёдарава (УА “Параф’янаўская ДАСШ”), Кацярына Чучман (УА “Бярозаўская ДАСШ-сад).

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *