Краязнаўца, педагог, журналіст

Споўнілася 40 дзён, як пайшоў з жыцця наш зямляк, краязнаўца, педагог, журналіст Віктар Іванавіч Скараход. Сёння мы ўдзячны Віктару Іванавічу Скараходу за яго вельмі цікавыя і праўдзівыя публікацыі на старонках нашай газеты пра партызанскую барацьбу на Бягомльшчыне, правядзенне калектывізацыі. .Аўтар даследавання “Родны кут” пра гістарычнае мінулае вёсак былой Вітуніцкай воласці Барысаўскага павета. Віктар Іванавіч шмат друкаваўся ў перыядычных выданнях: рэспубліканскіх часопісах “Полымя”, “Маладосць”, “Беларуская мінуўшчына”, раённай газеце “Родныя вытокі”. Прымаў актыўны ўдзел у стварэнні гісторыка-дакументальнай хронікі Докшыцкага раёна – кнігі “Памяць”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *