Беларусбанк рыхтуецца да юбілею

   У снежні 2012 года ААТ “Беларусбанк” будзе адзначаць свой 90-гадовы юбілей. Падрыхтоўка да яго пачалася ўжо зараз. Праўленнем банка распрацавана праграма “90 добрых спраў”, якія з нагоды юбілею плануюць зрабіць банкіры ў адносінах да сваіх работнікаў і кліентаў.

   Цэнтр банкаўскіх паслуг № 209 філіяла № 216 ААТ «АБ «Беларусбанк» сваю праграму распачаў правядзеннем “Дня кліента”. У час яго быў уручаны прыз укладчыкам. Кліентам, якія ў гэты момант знаходзіліся ў банку, раздаваліся рэкламныя буклеты, сувеніры. Супрацоўнікамі банка прапагандаваліся выгоды безнаяўнага разліку (на здымку). Па словах в.а. дырэктара цэнтра І.Р. Малюжанец, у далейшым плануецца павялічыць колькасць укладчыкаў. Сярод кліентаў будзе вызначацца “Лепшы ўкладчык” і “ Лепшы крэдытаатрымальнік”.

  Сярод мерапрыемстваў значыцца дабрачынная акцыя, падчас якой банк з падарункамі плануе наведаць Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і Бягомльскую школу-інтэрнат. У год юбілею асаблівую ўвагу атрымаюць і ветэраны банкаўскай справы.

Тэкст і фота  Тамары АЛЬШЭЎСКАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *