Писатели из Минска в гостях у докшицких читателей

Нядаўна наш горад наведалі дзіцячая пісьменніца Алена Міхаленка і акцёр тэатра і кіно Яўген Піменаў. Яны правялі дзве творчыя сустрэчы, прысвечаныя Дню праваслаўнай кнігі, — з наведвальнікамі дзённага прабывання інвалідаў і чытачамі раённай дзіцячай бібліятэкі.

Алена Міхаленка піша на рэлігійныя тэмы. Яе кнігі цікавыя не толькі дзецям, але і дарослым, бо ў сваіх вершах, казках, апавяданнях таленавітая пісьменніца проста і займальна распавядае аб вечных біблейскіх ісцінах, жыцці святых. Яна першая, хто напісаў вершаваную біяграфію святой Ефрасінні Полацкай. Дарэчы, апісанне жыцця святых – гэта асобны жанр, і даволі складаны. У Алены Міхаленка пісаць у ім атрымліваецца цікава і займальна. Да ўсяго,  яна яшчэ з’яўляецца галоўным рэдактарам духоўна-асветніцкай газеты “Воскресение”. Творчы дуэт з Яўгенам Піменавым – актыўным членам літаратурнай гасцёўні, якая працуе пры рэдакцыі, — у іх склаўся даўно,  і зараз іх сумесныя выступленні прыносяць радасць слухачам.

Алена расказвала аб сваёй творчасці, чытала вершы, а Яўген спяваў пад уласны акампанемент гітары. Абаяльныя, таленавітыя, яны вельмі хутка поўнасцю авалодалі ўвагай аўдыторыі. 

На сустрэчы ў бібліятэцы прысутнічалі настаяцель Свята-Пакроўскай царквы айцец Георгій Мялешка і матушка Тамара. Айцец Георгій быў таксама фундатарам прыезду сталічных гасцей, якіх запрасілі Алена Сарокіна і Алена Гудзь. Ад’язджалі госці з Докшыц  ужо пасля таго, як раздалі жадаючым аўтографы, з масай добрых уражанняў і невялічкімі падарункамі, якія зрабілі для іх сваімі рукамі ўдзячныя слухачы.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ.

НА ЗДЫМКУ: у час сустрэчы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *