Весна и женщина похожи

Жанчына сама як вясна! Яна ўвасабляе прыгажосць, душэўную прыстойнасць, цеплыню і сардэчнасць. Разам з вясной дорыць людзям радасць, аднаўленне пачуццяў, жаданне жыць, працаваць і любіць.

Гэтае сцвярджэнне можна поўнасцю аднесці да салісткі народнага ансамбля “Прызбачка” Таццяны Ляпковай (на здымку). Залаты голас ансамбля не пакідае раўнадушным да сваёй творчасці ніводнага гледача. Калі спявае Таццяна, свет ажывае ад глыбокага, раздольнага, з мяккім грудным тэмбрам голасу жанчыны. Муж Ігар, які таксама спявае ў ансамблі, ласкава называе жонку “кнопачка баянная”. Сапраўды, варта толькі нагадаць Таццяне адзін радок любой песні, як яна, бы той баян, адразу праспявае яе далей. Сапраўдная артыстка!

Таццяна Аляксееўна працуе ў Валкалацкай СШ загадчыцай гаспадаркі, а вольны час прысвячае песні. Спявае, колькі сябе памятае. Песеннаму майстэрству нідзе не вучылася, самым лепшым настаўнікам стала сама прырода, якая шчодра надарыла прыгожую беларусачку вялікім талентам. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *