Крест из Милькуньского кладбища Докшицкого района готовили к вывозу?
Гэта гісторыя распачалася некалькі гадоў таму назад. У вёскі Мількунь і Азерцы Бягомльскага пассавета былі накіраваны для работы ў жывёлагадоўлі некалькі ўмоўна датэрмінова вызваленых з месц пазбаўлення волі мужчын. Яны пасвілі жывёлу, у вольны час збіралі ягады і грыбы. Магчыма, у час гэтых сваіх паходаў і выявілі адзінокі каменны крыж, што стаяў “сярод лесу”. Далей усё пайшло, як звычайна ідзе ў такіх выпадках. У рукі былі ўзяты лапаты, і пачаліся пошукі клада. Спынілі дзейнасць самазваных археолагаў толькі праваахоўнікі. Усё ж частка “справы” была зроблена. Крыж быў зрушаны з месца, нахілены, але з зямлі яго не дасталі.
Не так даўно жыхары Мількуні і Юхнаўкі зноў забілі трывогу. І тады мясцовыя краязнаўцы разам з супрацоўнікамі газеты “Родныя вытокі” інфармацыю праверылі.
Аказваецца, масіўны крыж масай некалькі соцень кілаграмаў камусьці спатрэбіўся. Яго акуратна дасталі з выкапанай некалькі год таму назад ямы і адцягнулі больш, чым на два метры. З’явілася яшчэ адна глыбокая яма. Каму спатрэбіўся крыж са старажытных могілак, які фактычна вызначае месца іх знаходжання?
Справа заключаецца ў тым, што вёскі Юхнаўка і Мількунь мелі некалькі некропаляў. З расказаў мясцовых старажылаў вядома, што ў нейкім асабліва галодным і бядотным годзе мядзведзі сталі раскопваць свежыя пахаванні і пажыраць трупы пахаваных. Тады юхнаўскія могілкі размясцілі ў іншым месцы, там, дзе яны знаходзяцца сёння, а ў Мількуні – амаль на ўскрайку вёскі. Затым мількуньскія могілкі перанеслі яшчэ раз, на іх цяперашняе месца знаходжання. А каменны крыж на месцы самых старажытных могілак быў пакінуты, магчыма, для памяці.
Дык навошта ж было чапаць каменную глыбу, выкопваць яе з зямлі? Навошта трывожыць гэта святое месца? Варыянты адказу тут могуць быць самыя розныя. Напрыклад, значная частка дасведчаных людзей лічыць, што ў сувязі з модай на вырабы з натуральнага бутавага каменя хтосьці з багацеяў, каб бліснуць перад знаёмымі, і заказаў старажытны каменны крыж.
Сцяпан Целеш.
в лесу не один крест,их 2 или 3. моя тетя рассказывала, что под одним из них закопано золото.