Собачий упрёк
Хаваючыся ад спякоты, гэты сабака знайшоў сабе ўкрыццё ў куту ля банкамата. Нікога не чапаў і ляжаў амаль нерухома, аднак некаторыя грамадзяне не асмеліліся падысці блізка. Самыя жаласлівыя падыходзілі і прыглядаліся, ці жывы, дзеці спрабавалі пагладзіць, а некаторыя дарослыя – прагнаць. Але сабака, брудны, знямоглы, не рэагаваў ні на ласкавую, ні на жорсткую ўвагу.
Безнаглядныя жывёлы, якімі б спакойнымі і ласкавымі ні былі, усё роўна прадстаўляюць небяспеку для людзей і, разам з тым, часта незаслужана церпяць здзекі. І тое, і другое – недапушчальна. Таму наяўнасць бяздомных жывёл – падстава для таго, каб зацікаўленыя і ўпаўнаважаныя інстанцыі сачылі за гэтай праблемай і вырашалі яе своечасова. Яшчэ гэта фота – папрок для тых “гаспадароў”, якія калісьці ўзялі да сябе жывую істоту, а потым выкінулі яе, як адпрацаваную рэч, на пакуты.
Тэкст і фота Таццяны СТАДОЛЬНІК.