Завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання завяршаецца ў Беларусі.

Згодна з каляндарным планам падрыхтоўкі і правядзення выбараў ніжняй палаты беларускага парламента, апошні дзень рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты — 23 жніўня.

Аднак Цэнтральная камісія Беларусі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў прасіла акруговыя выбарчыя камісіі зарэгістраваць прэтэндэнтаў на дэпутацкае крэсла адначасова ў перадапошні магчымы дзень 22 жніўня. Там, дзе камісія не справіцца, магчыма, рэгістрацыя адбудзецца 23 жніўня.

Сярод патэнцыяльных кандыдатаў у дэпутаты вялікая колькасць партыйцаў — 252 чалавекі, або больш за 50 працэнтаў ад агульнай колькасці асоб, якія падалі дакументы на рэгістрацыю.

Жаданне пазмагацца за дэпутацкі мандат выказалі больш за 20 дзеючых парламентарыяў і дэпутаты мінулых скліканняў. У ліку тых, хто мае намер прэтэндаваць на месца ў парламенце, ёсць медыйныя персоны, вядомыя артысты, індывідуальныя прадпрымальнікі, урачы, часова не працуючыя грамадзяне.

У сярэднім па краіне конкурс сярод патэнцыяльных кандыдатаў у дэпутаты складае 4-5 чалавек на адну выбарчую акругу. Па выніках вылучэння безальтэрнатыўных акруг у краіне няма, хоць у ЦВК не выключаюць, што яны могуць з’явіцца пасля завяршэння працэдуры рэгістрацыі вылучэнцаў. Па вопыту мінулых парламенцкіх кампаній на гэтым этапе адсеў складаў каля 25 працэнтаў.

З дня рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты і па 22 верасня ўключна ў Беларусі пройдзе перадвыбарная агітацыя. Асноўны дзень выбараў назначаны на 23 верасня 2012 года. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *