Школьники Докшицкого района активно работают на уборке картофеля

Не прайшло і тыдня, як селі вучні за парты ў новым навучальным годзе, і тут зноў  прыйшлося адаптавацца да новых умоў: памяняць ранцы з падручнікамі на прылады працы – кошыкі і вёдры. Па традыцыі кожны год у верасні вясковыя школьнікі адпраўляюцца на бульбяныя палеткі сельгасарганізацый, каб дапамагчы сваім бацькам убраць ураджай другога хлеба.

У ДП “АграСітцы” работа па копцы клубняў пачалася на 26-гектарным полі ля вёскі Асінаўшчына, што на Валкалацкай зоне. Сюды з’ехаліся старшакласнікі чатырох школ: Парплішчанскай, Параф’янаўскай, Сітцаўскай і Валкалацкай – усяго штодзённа працуе каля 100 чалавек. Настрой у хлопцаў і дзяўчат бадзёры – сонечнае надвор’е, свежае паветра спрыяюць актыўнай працы.

На здымку: «А-ну, хто больш?» (група юных памочнікаў з Валкалацкай школы).

Фота А. Варанковіча.

2 комментариев для “Школьники Докшицкого района активно работают на уборке картофеля

  • 14.09.2012 в 7:42 дп
    Permalink

    Бедные дети, батрачят как проклятые

  • 18.09.2012 в 5:23 пп
    Permalink

    Ньютон, детей нужно привлекать к труду. Это нужно для нормального воспитания, чтоб знали какой на самом деле на вкус добытый своими руками хлебушек.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *