В Тумиловичском лесничестве новоселье

Тумілавіцкае доследна-вытворчае лясніцтва з’яўляецца структурным падраздзяленнем  Глыбоцкага лясгаса, аднак знаходзіцца на тэрыторыі Тумілавіцкага сельсавета. З нядаўняга часу з’яўляецца ўпрыгажэннем гэтага краю,  і прыкладам добраўпарадкавання.

З ліпеня адміністрацыя лясніцтва пачала працаваць у новым будынку. Яго пабудавалі побач са старым прыкладна за паўгода. Нічога  мудрагелістага ў пабудове няма, затое з-за сваёй вытрыманай прастаты яна выглядае стыльна і акуратна. Ля будынка  прыгожа аформлена тэрыторыя.  Тут ёсць альтанка, з густам пасаджаны клумбы і газон. Сядзібу абрамляе арыгінальны, у выглядзе алоўкаў, плот.  За чысціню і парадак у самім будынку і на тэрыторыі адказвае Наталля Лесніна. Акрамя гэтага яна яшчэ паспявае даглядаць яблыневы сад і трох коней, што належаць лясніцтву.  Са сваімі задачамі спраўляецца выдатна.

Стары адміністрацыйны будынак у бліжэйшы час плануюць адрамантаваць і аддаць пад жыллё спецыялістам лясніцтва. Фінансуе ўсе работы Глыбоцкі лясгас, відавочна з устаноўкай, што паказальная дзейнасць павінна мець годнае абрамленне.

Таццяна СТАДОЛЬНІК.

Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *