В Бегомльской школе отпраздновали День матери

На дварэ кастрычнік – самы прыгожы месяц восені. Надвор’е цудоўнае, і на душы – светла. Асабліва ўзнёслы настрой быў у мінулую нядзелю, калі адзначалі адно з самых любімых, самых трапятлівых святаў: Дзень маці.

Не паспеў адгучаць першы званок, як у г.п. Бягомль пачалі рыхтавацца да свята. Мясцовая школа сумесна з Бягомльскім Домам культуры і  харэаграфічным аддзяленнем Докшыцкай школы мастацтваў скрупулёзна склалі сцэнарый. У яго ўключылі і віншаванні і самае галоўнае – святочны канцэрт. Адбылося мерапрыемства 13 кастрычніка ў 15 гадзін.

І вось яны, клапатлівыя, пяшчотныя, ласкавыя, сабраліся ў актавай зале школы – матулі і бабулі, тыя, хто заўсёды разам з намі, вядуць нас па жыцці, дапамагаючы прайсці праз цяжкасці і няўдачы, асвятляюць наш шлях у будучыню.

Пачалі канцэрт вядучыя віншаваннем са святам. Потым гучалі песні, вершы, сцэнкі. Успрымаліся яны ўсе з вялікай цікавасцю, бо ўсе артысты вельмі стараліся. Гледачы з задавальненнем слухалі  песні ў выкананні  Лізы Яцкевіч, Юлі Мыцько, Карыны Махмудавай і іншых вучняў. Пранікнёнымі былі  вершы “Не обижайте матерей”, “Человек, на котором держится дом”. Працяглымі апладысментамі сустракалі танцавальны калектыў харэаграфічнага гуртка Бягомльскага дома мастацтваў. З цікавасцю глядзелі  сцэнкі «Разговор», «На уроке русского языка», пастаўленыя вучнямі школьнага драматычнага гуртка.

На працягу ўсяго канцэрта атмасфера ў зале была шчырая, даверлівая. Бісіравалі амаль кожны нумар. Гледачы не шкадавалі цеплыні свайго сэрца і апладысментаў настаўнікам-спевакам В. Ціханскаму, І. Лаўцэвіч, А. Закрэўскаму, І. Вішняк, артыстам Дома культуры Г. Дземянковай, Г. Міміканяну, В. Круглянінай, В. Піменавай і іншым. 

Вучні-артысты не памыліліся, што матулі ад усяго сэрца парадуюцца за іх. На працягу ўсяго свята яны віншавалі родных мамачак. Жадалі ім заўсёды быць здаровымі і шчаслівымі, каб і далей дарыць сваім дзецям святло сваёй душы. Прызнаваліся, што без сонечнага, светлага вобразу мамы не могуць уявіць сабе ні роднай хаты, ні іншага куточка на зямлі, што толькі з ласкавай  ўсмешкай мамы адчуваюць упэўненасць у заўтрашнім дні.

В. БАБРОВІЧ,
вучаніца 11 класа Бягомльскай школы.

Один комментарий для “В Бегомльской школе отпраздновали День матери

  • 02.11.2012 в 6:46 пп
    Permalink

    Здравствуйте! Спасибо за такую замечательную статью!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *