Вино из ГП «АгроСитцы» маркируется маркой «Густ»

У рэспубліканскім конкурсе-дэгустацыі “Густ” на лепшы прадукт 2012 года ўдзельнічала і вытворчае прадпрыемства ДП “АграСітцы”. Сярод шматлікіх вытворцаў пладова-ягадных він наш вінзавод названы ў ліку лепшых. Па выніках конкурсу калектыву прысуджана лідзіруючае месца, а віно пладовае мацаванае моцнае “Порторуш”, якое вырабляецца па спецыяльнай тэхналогіі, і віно мацаванае палепшанай якасці “Серенада” ў намінацыі   “Віны пладовыя” ўдастоены дыпломаў пераможцы конкурсу-дэгустацыі і права маркіроўкі знакам “Густ”.    

– У ходзе дэгустацыі эксперты ацэньвалі смак, колер, пах, кансістэнцыю і іншыя органалептычныя паказчыкі прадстаўленай прадукцыі, – гаворыць начальнік вытворчасці вінзавода Галіна Новікава. – Важна адзначыць, што ўсе прапанаваныя ўзоры він былі закадзіраваны, і спецыялісты не ведалі, прадукт якога вытворцы яны даследуюць. Дадзены падыход лічу выдатнай рысай конкурсу-дэгустацыі, які гарантуе аб’ектыўнасць пастаўленых адзнак. Прадукт, які набірае найбольшую колькасць балаў у заяўленай намінацыі,  становіцца пераможцам.  Прыемна, што вырабы нашага прадпрыемства так высока адзначаны. Дарэчы, гэта перамога ў нас ужо не першая. На працягу трох апошніх гадоў мы пастаянна выходзім у лідары і атрымліваем права маркіраваць сваю прадукцыю знакам “Густ”.

2012 год аказаўся багатым на дары прыроды. Сёлета дзяржпрадпрыемствам ДП “АграСітцы” закуплена вялікая колькасць яблыкаў. Значыць, ёсць сыравіна для вырабу высакаякасных він. Вінаробы спадзяюцца, што ў наступным 2013 годзе яны не ўступяць лідарства па вырабу якаснай прадукцыі свайго прадпрыемства.

НА ЗДЫМКУ: на лініі разліву з узорамі лепшых він начальнік вытворчасці Галіна Новікава.

Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *